Херкюлес Сегерс (нідэрл.: Hercules Pieterszoon Seghers альбо нідэрл.: Segers, каля 1589, Утрэхт — каля 1638, Гаага) — нідэрландскі жывапісец і гравёр фламандскага паходжання.
З сям’і гандляра, па рэлігійных перакананнях — менаніта, у 1596 пераехала з Фландрыі ў Амстэрдам. Нядоўгі час вучыўся пейзажнаму жывапісу ў Гіліса ван Канігсло. Пасля смерці бацькі ў 1612 г. вярнуўся ў Харлем, быў прыняты там у гільдыю мастакоў. Затым жыў у Амстэрдаме, ажаніўся, набыў дом. Працаваў у Утрэхце і Гаазе, акрамя іншага — гандляваў прадметамі мастацтва. Сведчанняў аб смерці мастака няма, але ў 1638 г. яго жонка згадваецца як ўдава. Месца смерці таксама невядома.
Вядомы фантастычнымі пейзажамі, а таксама нацюрмортамі («Стос кніг»), шмат у чым быў прадвеснікам стылістыкі рамантызму. Гравёрныя творы адрозніваюцца тонкім майстэрствам, тэхнічнай вынаходлівасцю.