Хатыне́цкі раён (руск.: Хотынецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Хатынец.
Хатынецкі раён мяжуе са Знаменскім, Урыцкім і Шаблыкінскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Калужскай абласцямі. Плошча раёна складае 791,3 км². Тэрыторыя раёна носіць няроўны характар. Большая частка тэрыторыі размешчана на вышыні 215—235 метраў над узроўнем мора. Значная частка зямлі схільная да воднай эрозіі.
У часы Расійскай імперыі тэрыторыя раёна была часткай Арлоўскай, а потым Бранскай губерняў. Хатынецкі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.