wd wp Пошук:

Хасан Рухані

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў[7]. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі[8]. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год[9]. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі.

7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў.

Рухані ведае (акрамя роднай, пярсідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы.

Біяграфія

Хасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 года ў горадзе Саркех, каля Семнану. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 года пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.

Святарства

Стаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэзы Пахлаві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 года выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні — сына Хамейні.

З гэтага часу Рухані пераследваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад вучнямі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.

Жыццё пасля 1979 года

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1979 года. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 года з’яўляўся паслом у меджлісе. За 20 гадоў пасольства быў старшынём меджліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынём Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё.

Ірана-іракская вайна

Пад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 гады займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны медалямі Фатх (перамога) і Наср.

Пасля вайны

Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і разведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 года быў пісарам Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзідэнтаў Алі Хашэмі і Махамеда Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна.

З 1991 года ўваходзіў у склад Савета мэтазгоднасці. Гэтую пасаду займаў да таго, як стаў прэзідэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзідэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 года ў склад Савета экспертаў ад астана Семнан. З 2006 года быў абраны ў Савет экспертаў ад астана Тэгеран.

Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на пярсідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны.

15 чэрвеня 2013 года быў абраны Прэзідэнтам Ірана[10], набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў [11]. У жніўні 2013 года прызначыў першым віцэ-прэзідэнтам Эсхака Джахангіры.

Галерэя

Зноскі

  1. Hassan Rouhani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hassan Rohani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  4. http://www.nytimes.com/2006/03/14/international/middleeast/14iran.html?hp&ex=1142312400&en=88584bf52f1810eb&ei=5094&partner=homepage
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1035777037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  6. https://motahednews.com
  7. Members of Assembly of Experts(нявызн.) (недаступная спасылка). Assembly of Experts. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
  8. Hassan Rouhani appointed as the Supreme Leader’s representative to the SNSC(нявызн.). The Office of the Supreme Leader (13 лістапада 1989).
  9. Hassan Rouhani’s Resume(нявызн.). CSR (11 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  10. http://lenta.ru/news/2013/06/15/rohani/
  11. Хасан Рухані быў абраны сёмым прэзідэнтам Ірана Архівавана 24 снежня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іране
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Прэзідэнты Ірана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў