У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельтынг. Ханс Бельтынг; нар. 7 ліпеня 1935, Андэрнах) — нямецкі гісторык мастацтва і культуры, тэарэтык камунікацый.
Вучыўся гісторыі, археалогіі і гісторыі мастацтва ў Майнцы і Рыме, стажыраваўся ў ЗША. Абараніў дысертацыю ў Гамбургу, з 1969 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце, у 1980—1992 — у Мюнхенскім універсітэце. У 1992—2002 выкладаў у Інстытуце гісторыі мастацтваў і тэорыі сродкаў камунікацыі ў Карлсруэ. У 2004—2007 — дырэктар Міжнароднага даследчыцкага цэнтра навук аб культуры ў Вене.
Выкладаў у Гарвардскім і Калумбійскім універсітэтах, у Калеж дэ Франс і інш.
Вобласць цікавасцей Бельтынга — культ вобразаў (Бадлер), праблемы візуальнай рэпрэзентацыі, цялеснасць і выява, фетыш і шэдэўр, фантазія і ўспрыманне ў мастацтве Сярэдневякоўя, Адраджэння, Новага часу, уключаючы новейшую фатаграфію, кіно, музейную і галерэйную практыку. Прадметам яго манаграфічных даследаванняў выступалі візантыйскія фрэскі, мазаікі, ілюмінаваныя кнігі, працы Беліні, ван Эйка, Джарджонэ, Босха, М. Бекмана.
Супрацоўнічаў з Д. Камперам.
Працы Бельтынга апублікаваны на многіх мовах свету. Ён — член Гайдэльбергскай акадэміі навук, Навуковай калегіі ў Берліне. Кавалер ордэна «За заслугі». Ганаровы замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992).