wd wp Пошук:

Хайрам Бінгем

Ха́йрам Бі́нгем (англ.: Hiram Bingham; 19 лістапада 1875 — 6 чэрвеня 1956) — амерыканскі археолаг і палітык, які абессмяроціў сябе адкрыццём «згубленага горада інкаў» Мачу-Пікчу.

Біяграфія

Хайрам Бінгем нарадзіўся 19 лістапада 1875 года на востраве Ганалулу, Гаваі. Яго бацька і дзед былі хрысціянскімі місіянерамі. Бацька Хайрама навучыў яго асновам альпінізму, якія дазволілі яму здзяйсняць падарожжы ў цяжкадаступныя горныя мясцовасці. У 1906 годзе Хайрам паўтарыў шлях Балівара з Венесуэлы ў Калумбію, а праз два гады перасёк Анды на шляху з Буэнас-Айрэса ў Ліму.

З 1882 па 1892 годі навучаўся ў каледжы Оаху (англ.: O’ahu College). Пасля яшчэ ў падлеткавым узросце з’ехаў на мацярык, каб працягнуць навучанне. Паступіў у акадэмію Філіпса ў Андаверы (Масачусетс), якую скончыў у 1894 годзе. У Ельскім універсітэце здабыў ступень бакалаўра гуманітарных навук (1898), ступень у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1900), а ў 1905 р. — доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэтце. Будучы ў Ельскім універсітэце, стаў удзельнікам Брацтва Акацыі (англ.: Acacia Fraternity). Ён вывучаў гісторыю і палітыку ў Гарвардзе і тады ж працаваў выкладчыкам пад кіраўніцтвам Томаса Уілсана ў Прынстанскім універсітэце. 1907 — Ельскі ўніверсітэт прызначыў Бінгема на пасаду лектара гісторыі Паўднёвай Амерыкі.

Хайрам Бінгем справа на мосце на шляху ў Вількабамбу (1911 год)

У 1911 годзе Хайрам выпраўляецца ў экспедыцыю, падрыхтаваную Ельскім універсітэтам для пошукаў згубленага горада інкаў, які ў свой час шукалі, але не здолелі знайсці іспанскія канкістадоры. З пісьмовых крыніц па цывілізацыі інкаў вынікала, што горада мае сэнс шукаць у ваколіцах Куска, у краі непрыступных горных вяршыняў. 24 ліпеня 1911 года Хайрам Бінгем адкрыў свету «згублены горад», крэпасць Мачу-Пікчу. За свае падарожжы Бінгем зрабіў шмат адкрыццяў пра цывілізацыю інкаў, якія потым апісаў у кнігах «Зямля інкаў» (1922), «Мачу-Пікчу» (1930), «Згублены горад інкаў» (1948). У 1917 паступіў на службу ў войскі ЗША. Служыў пілотам падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання з вайны распачаў кар’еру палітыка. У 1922—1923 выконваў абавязкі віцэ-губернатара штата Канектыкут. У 1924 быў абраны на пасаду губернатара штата, але на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду сыйшоў у адстаўку, каб мець магчымасць абірацца ў сенат. У 1926 годзе быў абраны сенатарам.

Сканаў 6 чэрвеня 1956 года ў Вашынгтоне, пахаваны на Арлінгтанскіх могілках.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Hiram Bingham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11851105X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Hiram Bingham III // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. The trail less trampled on Архівавана 17 лютага 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Сенатары ад штата Канектыкут
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Губернатары Канектыкута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Постаці амерыканскай археалогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганалулу
Катэгорыя·Даследчыкі цывілізацыі інкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных