wd wp Пошук:

Філіп Сяргеевіч Рудзік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзік. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Філіп Сяргеевіч Рудзік (нар. 22 сакавіка 1987, Ленінград) — беларускі футбаліст расійскага паходжання, паўабаронца клуба «Смаргонь». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011).

Клубная кар’ера

Выхаванец санкт-пецярбургскай школы «Змена», у 2005 годзе быў запрошаны ў наваполацкі «Нафтан» галоўным трэнерам Вячаславам Акшаевым. З цягам часу стаў ключавым іграком навапалачан. Дапамог наваполацкаму клубу ў 2009 годзе стаць пераможцам Кубка Беларусі. Тады, падчас паўфінальных мачтаў супраць БАТЭ, вызначыўся вострымі выказваннямі ў адрас барысаўскага клуба, чым выклікаў незадаволенасць барысаўскіх аматараў. Пазней, у 2010 годзе, паглыбіў канфлікт з барысаўскімі фанатамі[4].

Тым не менш, у студзені 2011 года разам з Міхаілам Гардзейчуком падпісаў кантракт з БАТЭ. У сезоне 2011 стабільна з’яўляўся ў аснове, а сезон 2012 правёў менш удала, і клуб планаваў выставіць Рудзіка на трансфер. Але падчас падрыхтоўкі да сезона 2013 здолеў належным чынам праявіць сябе і застаўся ў БАТЭ. У пачатку 2013 года гуляў у аснове, за 8 матчаў забіў 3 галы. У маі 2013 года атрымаў траўму, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». У гомельскім клубе стаў асноўным іграком, гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, а ў снежні 2013 года перайшоў у казахстанскі клуб «Атырау»[5]. У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[6].

У чэрвені 2014 года пакінуў «Атырау»[7] і неўзабаве падпісаў кантракт з іншым казахстанскім клубам — «Спартаком» з Семея[8]. Па выніку сезона «Спартак» заняў апошняе месца і пакінуў мясцовую Прэм’ер-лігу, а Рудзік атрымаў статус свабоднага агента.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам польскай Экстраклясы «Гурнік» з Лэнчны[9]. Аднак замацавацца ў складзе польскага клуба не здолеў. Згуляўшы ў 15 матчах чэмпіянату і забіўшы адзін гол, Рудзік па заканчэнні кантракта 30 чэрвеня пакінуў «Гурнік»[10].

Пасля «Гурнік» прыбыў у стан наваполацкага «Нафтана», аднак ігрок і клуб не здолелі дамовіцца аб фінансавых умовах. У выніку 10 ліпеня 2015 года Філіп падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[11]. Аднак замацавацца ў складзе салігорцаў не здолеў і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[12].

У студзені 2016 пасля прагляду падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу»[13]. У ліпені 2016 года адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы.

У пачатку 2017 года не трэніраваўся з «Нёманам», але ў лютым вярнуўся ў каманду і неўзабаве падоўжыў пагадненне на сезон 2017[15]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[16].

Першую палову сезона 2018 прапусціў з-за цяжкай траўмы. У жніўні 2018 года вярнуўся на поле, спачатку выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[17], аднак у чэрвені 2019 года кантракт датэрмінова быў скасаваны[18].

У ліпені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[19]. У жніўні і верасні гуляў у стартавым складзе, пазней перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года пакунуў «Гарадзею»[20].

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскімі «Крумкачамі»[21]. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[22], пасля чаго абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[23].

У ліпені 2021 года ў якасці аматара далучыўся да другалігавых «Мёраў»[24], дзе згуляў у двух матчах. У маі 2022 года стаў іграком «Смаргоні»[25].

Міжнародная кар’ера

У 2009 годзе стаў выклікацца Берндам Штангэ ў нацыянальную зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў у двух матчах за зборную, у 2011 годзе — яшчэ у двух.

Дасягненні

Зноскі

  1. Filipp Rudik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Filip Rudzik // FBref.com
  3. Filipp Rudik // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Игрок “Нафтана” Рудик показал болельщикам голый зад Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Филипп Рудик подписал контракт с «Атырау» Архівавана 15 снежня 2013.
  6. Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство
  7. Филипп Рудик покинул “Атырау”
  8. Филипп Рудик подписал контракт с казахстанским “Спартаком”
  9. Рудик перешел в польский «Гурник»
  10. Футбол. Белорусский полузащитник Филипп Рудик уходит из польского “Гурника”
  11. Филипп Рудик подписал контракт с “Шахтером”
  12. Пятеро футболистов покидают “Шахтер”
  13. “Жетысу” объявил о подписании контракта с Филиппом Рудиком
  14. Филипп Рудик подписал контракт с “Неманом”
  15. Филипп Рудик подписал новый контракт с “Неманом”
  16. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с “Неманом”
  17. “Неман” продлил контракт с Рудиком
  18. “Неман” расторг контракт с Рудиком
  19. Рудик перешел в “Городею”
  20. Рудик покинул “Городею”
  21. Рудик стал игроком НФК
  22. Филипп Рудик покинул НФК “Крумкачы”
  23. Филипп Рудик: “Я обманул Драгуна и Штанге, и сборная вырвала ничью в Румынии”
  24. Футбол. Филипп Рудик будет выступать за “Миоры” из второй лиги
  25. Филипп Рудик и Павел Горбач пополнили ряды “Сморгони”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мёры
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Семей
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Гурнік Лэнчна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы