wd wp Пошук:

Фёдар Апанасавіч Асташэнка

Фёдар Апанасавіч Асташэнка (19 чэрвеня 1896 года27 кастрычніка 1976 года) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Вялікая Любшчына (цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1915 годзе прызваны ў шэрагі рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, быў радавым лейб-гвардыі Петраградскага палка (Паўднёва-Заходні фронт). У 1918 годзе ўступіў у шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў спачатку пісарам, затым памочнікам камандзіра ўзвода 84-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі(руск.) бел.. Ваяваў супраць войскаў Юдзеніча на Заходнім фронце, затым супраць польскіх войскаў. Скончыў пяхотныя курсы камсаставу.

У 1921 годзе — камандзір роты, затым ад’ютант пры камандзе частак асаблівага прызначэння. У 1922 годзе арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ Віцебска за незаконную выдачу адпускных білетаў салдатам, якія пасля дэзертыравалі, але ў канцы года вызвалены. У 1923 годзе звольнены з войска, але летам працягнуў службу, займаў розныя пасады, быў камандзірам роты.

Некаторы час вучыўся, скончыў пяхотныя курсы камсаставу ў Маскве. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1929 года — камандзір батальёна, а затым служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі. У 1938 годзе скончыў курсы «Выстрал», у гэтым жа годзе прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 52-й стралковай дывізіі. У 1939 годзе — камендант Мазырскага ўмацаванага раёна, у 1940 годзе — намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны

З пачаткам вайны з Германіяй 6-я стралковая дывізія панесла вялікія страты раёне Брэста. Палкоўнік Ф. А. Асташэнка ўзначаліў частку сваёй дывізіі і ўдзельнічаў у контрудары савецкіх войскаў пад Брэстам 24 чэрвеня (разам з 14-м мехкорпусам)[1],  потым выводзіў свой атрад з акружэння.

У ліпені 1941 года 6-я стралковая дывізія была адноўлена нанава і ўдзельнічала ў наступленні на Мсціслаў і Горкі, затым абаранялася на поўнач ад Крычава. У канцы ліпеня кіраванне 6-й дывізіі было выведзена ў рэзерв 13-й арміі, але ўжо ў пачатку жніўня ў складзе 4-га паветрана-дэсантнага корпуса(руск.) бел. змагалася пад Крычавым (1 жніўня пасля гібелі камдыва-6 М. А. Папсуй-Шапка(руск.) бел. Асташэнка прыняў дывізію).

З верасня 1941 года — камандзір 368-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба па паскоранай праграме. З канца 1942 года — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі(руск.) бел.. Удзельнік Сталінградскай бітвы. 20 снежня 1942 года Асташэнка прысвоена званне генерал-маёра[2].

У канцы 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 57-га стралковага корпуса. Удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай(руск.) бел. і іншых аперацыях. Яго падраздзяленне вызваліла шэраг населеных пунктаў, нанесла сур’ёзны ўрон праціўніку.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць гвардыі генерал-маёру Осташенко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Апошняй аперацыяй генерала стала Пражская аперацыя.

Пасля вайны

Магіла Асташэнка на Ваганькаўскіх могілках Масквы.

Пасля перамогі працягваў камандаваць 57-м стралковым корпусам. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба і стаў выкладчыкам. У 1956 годзе пайшоў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.

Фёдар Асташэнка памёр 27 кастрычніка 1976 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках(руск.) бел..

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. В. Ю. Мартов. Белорусские хроники. 1941 год. Глава 1. Белостоксок-минское сражение.
  2. 47-я гвардейская Нижнеднепровская стрелковая дивизия
  3. 1 2 3 Узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 04.06.1944 «Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за выслугу гадоў у Чырвонай Арміі».
  4. Почётные граждане города Тирасполя. Архівавана 13 лістапада 2013.

Літаратура

Спасылкі

Фёдар Апанасавіч Асташэнка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза