wd wp Пошук:

Фунафуці

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Фунафу́ці (на мове тувалу Funafuti) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Выконвае функцыі сталічнага цэнтра дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 2,4 км². Насельніцтва — 4492 чал. (2002 г.).

Гісторыя

Карэнныя жыхары Фунафуці лічаць, што іх продкі трапілі на атол з Самоа. У 1819 г. ён быў адкрыты еўрапейцамі. У 1892 годзе ўсталяваны брытанскі пратэктарат.

У 18961911 гг. брытанскія і аўстралійскія даследчыкі праводзілі на атоле навуковыя даследаванні, у тым ліку рабілі глыбокае свідраванне для падцвярджэння тэорыі Чарльза Дарвіна аб паходжанні атолаў.

У гады II Сусветнай вайны амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі Фунафуці як базу для вядзення баявых дзеянняў супраць Японіі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Тувалу ў 1978 г. атол стаў сталіцай дзяржавы.

Прырода

Фунафуці — класічны атол, большую частку якога займае шырокая ўнутраная лагуна (275 км²). Сушы належыць усяго 2,4 км², яна ўяўляе сабой 33 каралавыя астравы моту. Іх шырыня складае 20 — 400 м. Найбуйнейшы моту Фангафале займае ўсходнюю частку і цягнецца на 12 км у даўжыню. Малыя моту ненаселены і знешне захоўваюць сваю прыродную прыгажосць.

Клімат трапічны пасатны. У красавіку — маі і ў кастрычніку — снежні сярэдняя тэмпература трымаецца каля 27 — 31° С, у астатнія месяцы — 27 — 30° С. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3465 мм у год.

Атол знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры. Акрамя таго, адбываецца сезоннае затапленне частак сушы акіянам. Дамбы ўздоўж знешняга берага не служаць надзейнай аховай, бо марская вада прасочваецца праз каралавы пясок і затапляе нават больш-менш аддаленыя ўчасткі. У асабліва шчыльна заселеных раёнах існуе праблема сталага забеспячэння пітной вадой і забруджвання навакольнага асяроддзя.

У 1996 г. заходняя частка атола была пераўтворана ў запаведнік, які разам з воднай прасторай і рыфам займае 33 км². На ім захаваліся першародныя шыракалістыя лясы, месцы пасялення і размнажэння марскіх чарапах, крабаў, шматлікіх рыб і птушак. Запаведнік таксама з’яўляецца прыцягальным месцам для адпачынку людзей.

Інфраструктура

Атол даволі шчыльна населены, так што нагадвае адзіны гарадскі агламерат. Аднак фармальна падзяляецца на 4 самастойныя паселішчы. Рэзідэнцыя ўрада знаходзіцца на востраве Фагафале. Найвышэйшы будынак — касцёл Фету Ао Ліма. Акрамя таго, працуюць метэаралагічная станцыя, міжнародны аэрадром, 1 гасцініца (належыць дзяржаве), 1 сярэдняя і некалькі пачатковых школ.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Тувалу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тувалу