wd wp Пошук:

Фрол Андрэевіч Ермакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермакоў.

Фрол Андрэевіч Ермакоў (15 жніўня 1915, вёска Жукава, Калужская губерня — 20 кастрычніка 1943 г., вёска Бывалькі, Гомельская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 1281-га стралковага палка (60-я стралковая дывізія, 18-ы стралковы корпус, 65-я армія, Цэнтральны фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 жніўня 1915 года ў вёсцы Жукава (цяпер — Ульянаўскага раёна Калужскай вобласці; па іншых дадзеных — у вёсцы Несцераўка Новасергіеўскага раёна Арэнбургскай вобласці[1]) у сям’і селяніна. Рускі.

Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў на торфараспрацоўцы, затым на цагляным заводзе ў горадзе Струніна Уладзімірскай вобласці.

У Чырвонай арміі з 1937 года. У 1938 годзе скончыў палкавую школу, у 1941 г. — курсы ўдасканалення каманднага складу. Малодшым лейтэнантам праходзіў службу ў запасным стралковым палку.

У дзеючую армію накіраваны ў маі 1942 года. Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў у баях у раёне Бялёва (Тульская вобласць), Арла і Севска (Бранская вобласць), Курскай бітве. У пачатку 1943 года лейтэнант Ермакоў быў прызначаны камандзірам 1-й роты 1-га стралковага батальёна 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

Асабліва вызначыўся ў баях за Дняпро. Камандзір роты лейтэнант Ермакоў у ноч на 18 кастрычніка 1943 года адным з першых у дывізіі пераадолеў са сваім падраздзяленнем Дняпро і, нягледзячы на ўпартае супраціўленне праціўніка, накіраваўся наперад, захапіў паўночную ўскраіну вёскі Бывалькі і замацаваўся на занятым рубяжы. На працягу 19 і 20 кастрычніка рота адбіла тры контратакі ворага і ўтрымала пазіцыі да падыходу асноўных сіл, нанёсшы суперніку істотныя страты.

20 кастрычніка 1943 года пры адбіцці варожай атакі колькасцю каля батальёна лейтэнант Ермакоў загінуў.

Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці).

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Ермаков Фрол Андреевич (1915—1943).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казельскім павеце
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза