wd wp Пошук:

Францішак Копечны

Францішак Копечны (4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэшскі славіст і багеміст. Займаўся этымалогіяй і дыялекталогіяй.

Біяграфія

Нарадзіўся ва Урчыцах, у кастрычніку 1909 года, праз некалькі гадоў перабраўся з бацькамі ў Врагавіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філасофскім факультэце Масарыкава ўніверсітэта ў Брно па спецыяльнасці «чэшская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935 годзе. Атрымаў прапанову працаваць над стварэннем чэшскай мовы, але не прыняў яе.

З 1945 года прафесар славістыкі Оламаўцкага ўніверсітэта. У 1952 годзе пераходзіць у Інстытут славістыкі Чэшскай акадэміі навук. У лістападзе 1970 года атрымаў медаль І. Добраўскага, а праз шэсць гадоў выйшаў на пенсію.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі славянскіх моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 19731980), у якім спалучаны сінтаксічны і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўтарстве) і інш. Галоўны рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
  4. 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Масарыкава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оламаўцкім краі
Катэгорыя·Славісты Чэхіі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Этымолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка