Францішак Копечны (4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэшскі славіст і багеміст. Займаўся этымалогіяй і дыялекталогіяй.
Нарадзіўся ва Урчыцах, у кастрычніку 1909 года, праз некалькі гадоў перабраўся з бацькамі ў Врагавіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філасофскім факультэце Масарыкава ўніверсітэта ў Брно па спецыяльнасці «чэшская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935 годзе. Атрымаў прапанову працаваць над стварэннем чэшскай мовы, але не прыняў яе.
З 1945 года прафесар славістыкі Оламаўцкага ўніверсітэта. У 1952 годзе пераходзіць у Інстытут славістыкі Чэшскай акадэміі навук. У лістападзе 1970 года атрымаў медаль І. Добраўскага, а праз шэсць гадоў выйшаў на пенсію.
Навуковыя працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі славянскіх моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—1980), у якім спалучаны сінтаксічны і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўтарстве) і інш. Галоўны рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).