wd wp Пошук:

Фелікс Улодак

Фелікс Адам Ян Улодак (польск.: Feliks Adam Jan Włodek, руск.: Феликс Адам Ян Влодек; 9 чэрвеня 1838 — ?), — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў, узначальваў Пружанскі паўстанцкі атрад. Дзейнічаў пад псеўданімамі Самух, Шчасны і Здзяхоўскі.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Улодакаў герба «Праўдзіч». Бацька, таксама Фелікс, меў ва ўласнасці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Брэсцкім паветах. Фелікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках[1].

Сябраваў з мастаком Міхаілам Кулешам, які ў 1845 годзе, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у маёнтку Улодака[2]

Падтрымаў паўстанне 1863—1864 гадоў. 20 красавіка 1863 года сфарміраваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся аб’яднацца з сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картузскай. Па дарозе быў акружаны расійскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 мая прыняў з імі бой[3]. Пасля аб’яднання кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандр Лянкевіч.

21 мая (3 чэрвеня) 1863 года атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. 24 мая (4 чэрвеня) 1863 года адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Улодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі[4].

Неўзабаве Улодак аддзяліўся ад Лянкевіча і 30 мая (13 чэрвеня) 1863 года, аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Эдварда Ваньковіча, сышоўся ў бітве з салдатамі і казакамі каля в. Пескі Слонімскага павета. Пасля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет[5].

Пасля яго кіраўніком пружанскага атрада стаў Ільдэфонс Хадакоўскі герба «Далэнга» (1815—1880), а сам Фелікс неўзабаве з’ехаў у Царства Польскае Расійскай імперыі. У 1864 годзе як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасць канфіскаваная[6].

Сям’я

Зноскі

  1. 1 2 Александр Ильин. Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  2. С.Я. Сяльверстава Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
  3. Эдвард Зайкоўскі. За зямлю i за волю(нявызн.). Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 17 кастрычніка 2011.
  4. Уладзімір Крукоўскі. Двойчы расстраляныя. Адноўлены помнік паўстанцам Шчаснага // «Наша Ніва». — 2000. — № 42.
  5. Павел Дайлід Наш край у паўстанні 1863—1864 гадоў(нявызн.) (pdf). «Дзедзіч» (люты 2010). Праверана 17 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  6. Влодек Феликс-Адам-Иван(руск.) . Rosgenea. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  7. Александр Левчук Белорусские корни Макаревича(руск.) . Грамадства. Беларускі партызан (13 сакавіка 2010). Праверана 17 кастрычніка 2011.
  8. Gabriela Bisping von Gallen(польск.) . Genealogia dynastyczna. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  9. Franciszek Ksawery Pusłowski(польск.) . Genealogia dynastyczna. Праверана 17 кастрычніка 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Улодакаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі