wd wp Пошук:

Густаў Стравінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стравінскі. Густаў Страві́нскі (мянушка Млотак; 1837, Ваўкавыскі павет — 1905) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 на Беларусі.

Увесну 1863 г. сфарміраваў Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, на чале якога паспяхова правёў бой з карнікамі ў Міхалінскіх лясах (каля горада Бяроза), 3 чэрвеня ўдзельнічаў у Мілавідскай бітве. Некаторы час пры яго атрадзе знаходзіўся галоўны штаб паўстанцаў Гродзенскай губерні. Са жніўня 1863 г. паўстанцкі ваенны начальнік Ваўкавыскага павета. Пасля паўстання ў эміграцыі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў