wd wp Пошук:

Бітва пад Ласасінам

Бі́тва пад Ласасі́нам — бітва паўстання 1863 года, якая адбылася 24 мая (4 чэрвеня) 1863 ля вёскі Ласасін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).

Гісторыя

24 мая (4 чэрвеня) 1863 рускія дагналі аддзел пружанскага шляхціца Фелікса Улодка «Шчаснага» і ўзялі яго ў атачэнне. Пры спробе вырвацца паўстанцы страцілі 40 чалавек забітымі, аднак Валерый Антоній Урублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэння[1]. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

Памяць

Асноўны артыкул: Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў, Ласасін Першы драўляны крыж на месцы пахавання загінуўшых паставілі мясцовыя жыхары. У 1928 за польскім часам мясцовыя ўлады замянілі яго гранітным помнікам з надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (па-беларуску: Праху 40 паўстанцаў, загінуўшым у 1863 годзе ў бітвах з акупантамі. Жыхары павета)[1].

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. У 1989 годзе адноўлены мясцовымі краязнаўцамі з дапамогай пружанскіх прадпрыемстваў[1].

Помнік занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 3 Уладзімір Крукоўскі. Двойчы расстраляныя. Адноўлены помнік паўстанцам Шчаснага // «Наша Ніва». — 2000. — № 42.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна
Катэгорыя·Бітвы паўстання 1863—1864 гадоў