wd wp Пошук:

Фелікс Зянковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зянковіч.

Падчас ссылкі ў Іркуцку. Злева направа: Мар'ян Дубецкі, Генрык Вольф, Бенедыкт Дыбоўскі, Фелікс Зянковіч, Лявон Дамброўскі

Фе́лікс Паўлавіч Зянко́віч (польск.: Feliks Zienkowicz; 2 лістапада 1842, маёнтак Мокрае[1], цяпер у Пружанскім раёне — 7 красавіка 1910, Варшава) — навуковец-прыродазнаўца[2], мемуарыст. Удзельнік паўстання 1863—64 гадоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1842 годзе ў маёнтку Мокрае Пружанскага павета. Навучаўся ў школах Пружаны і Беластоку. Падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце (18591861) удзельнічаў у студэнцкім руху[3]. Са жніўня 1862 ў Парыжы, дзе вывучаў прыродазнаўства і медыцыну.

Зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 прыбыў з Лондану з марской экспедыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў на караблі «Ward Jackson», які меў даставіць паўстанцам зброю, аднак быў адсочаны расійскім флотам.

Ад ліпеня 1863 у Вільні, намеснік ваеннага камісара Выканаўчага аддзела Літвы ў Вільні. 7 жніўня арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Пасля смяротнае пакаранне замененае на 12 гадоў катаргі ў Сібіры[1][4]. Родавы маёнтак Мокрае быў канфіскаваны[5].

Да 1868 года перабываў ва Усоллі, пасля ў Іркуцку. Тут займаўся педадагічнай дзейнасцю, навучаючы дзяцей высланых калегаў. Супрацоўнічаў з купкай польскіх натуралістаў. Прымаў удзел у навуковых экспедыцыях Бенедыкта Дыбоўскага. Разам з яшчэ адным сасланым палякам Уронскім выконваў малюнкі да прац Чэрскага і Дыбоўскага. Аб’ездзіў у навуковых мэтах абшары Забайкальскага края.

У 1881 атрымаў дазвол на пасяленне ў Ноўгарадзе. Тут пазнаёміўся з беларускай паэткай Зоф’яй Трашчкоўскай (пс. Адам М-скі). Менавіта ў пісьмах да яго Зоф’я Трашчоўская змяшчала свае беларускамоўныя вершы, у той самы час друкуючыся ў прэсе па-польску[6]. У 1882 пераехаў у Польшчу. У 1890—1902 быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне.

Канец жыцця правёў у Варшаве, напісаў успаміны пра марскую экспедыцыю паўстанцаў і само паўстанне[3]. Пахаваны на могілках Павонзкі.

Зноскі

  1. 1 2 Wasilij Wasiliew. Feliks Zienkowicz, 1842—1910 // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8, 84-85. — С. 9.
  2. Зялевіч А. [Сын Пружанскага края: да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага навукоўца, пісьменніка, прыродазнаўца і мастака Фелікса Паўлавіча Зянковіча] // заснавальнікі: Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», Вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Светач», Гілеп Уладзімір Аляксандравіч Краязнаўчая газета. — 2011. — № 2.
  3. 1 2 Зянковіч Фелікс Паўлавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. Калубовіч, Аўген. Нашы папярэднікі. Частка 2(нявызн.). Навіны. Беларуская унія. Праверана 12 кастрычніка 2011.
  5. Konstanty M.M. Stecki Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). Alicja i Leszek Wiśniewscy. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 16 студзеня 2015.
  6. Ірына Багдановіч. Адам Міцкевіч і Адам М–скі: Вяртанне духоўных традыцый(нявызн.). Кафедра гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэту. Праверана 12 кастрычніка 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Біёлагі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне