wd wp Пошук:

Фелікс Джэмісан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэмісан. Фелікс Джэмісан (англ.: Felix Jamieson; нар. 28 жніўня 2007) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям у тэлесерыялах «Выхаваныя ваўкамі», «Гульня тронаў», «Кацярына Вялікая».

Біяграфія

Фелікс Джэмісан пачаў здымацца ў 2018 годзе, калі ён выканаў ролю Роба Уайта ў кароткаметражным фільме «Прывід».

У 2019 годзе ён згуляў другарадныя ролі ў гістарычным біяграфічным міні-серыяле «Кацярына Вялікая», фэнтэзійным тэлесэрыяле «Гульня тронаў» і драматычным міні-серыяле «Лета ракет».

У 2020 годзе ён выканаў адну з галоўных роляў у амерыканскім навукова-фантастычным драматычным тэлесерыяле «Выхаваныя ваўкамі»[1].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2021
ф Мудрасць для герояў Wisdom for HeroesДэйкон
2020сВыхаваныя ваўкаміRaised by WolvesПол, сын Маркуса і Сью[2]
2019сГульня тронаўGame of Thronesхлопчык Зімовага горада
2019сЛета ракет[en]Summer of Rocketsмалады Энтані
2019сКацярына Вялікая[en]Catherine the GreatАляксандр
2018
кар Прывід The GhostРоб Уайт

Узнагароды і намінацыі

Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
2018 Gold Movie Awards Лепшы акцёр «Прывід» (англ.: The Ghost) Намінацыя
Golden Movie Awards Лепшы акцёр U18 Перамога
Independent Shorts Awards Лепшы акцёр (да 12 гадоў)[3] Перамога

Зноскі

  1. Pedersen, Erik ‘Raised By Wolves’: Principal Cast Set For Ridley Scott’s Sci-Fi Drama For TNT. Deadline Hollywood (17 студзеня 2019). Праверана 17 студзеня 2019. (англ.)
  2. It’s Vikings’ Travis Fimmel vs. Androids in Ridley Scott’s Raised by Wolves Trailer. tvguide.com (24 жніўня 2020). Праверана 5 верасня 2020.(англ.)
  3. Independent Shorts Awards. Award Winners: July 2018. Праверана 5 верасня 2020. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі