У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэмісан. Фелікс Джэмісан (англ.: Felix Jamieson; нар. 28 жніўня 2007) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям у тэлесерыялах «Выхаваныя ваўкамі», «Гульня тронаў», «Кацярына Вялікая».
Фелікс Джэмісан пачаў здымацца ў 2018 годзе, калі ён выканаў ролю Роба Уайта ў кароткаметражным фільме «Прывід».
У 2019 годзе ён згуляў другарадныя ролі ў гістарычным біяграфічным міні-серыяле «Кацярына Вялікая», фэнтэзійным тэлесэрыяле «Гульня тронаў» і драматычным міні-серыяле «Лета ракет».
У 2020 годзе ён выканаў адну з галоўных роляў у амерыканскім навукова-фантастычным драматычным тэлесерыяле «Выхаваныя ваўкамі»[1].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Мудрасць для герояў | Wisdom for Heroes | Дэйкон | |
2020 | с | Выхаваныя ваўкамі | Raised by Wolves | Пол, сын Маркуса і Сью[2] |
2019 | с | Гульня тронаў | Game of Thrones | хлопчык Зімовага горада |
2019 | с | Лета ракет[en] | Summer of Rockets | малады Энтані |
2019 | с | Кацярына Вялікая[en] | Catherine the Great | Аляксандр |
кар | Прывід | The Ghost | Роб Уайт |
Год | Узнагарода | Катэгорыя | Фільм | Вынік |
---|---|---|---|---|
2018 | Gold Movie Awards | Лепшы акцёр | «Прывід» (англ.: The Ghost) | Намінацыя |
Golden Movie Awards | Лепшы акцёр U18 | Перамога | ||
Independent Shorts Awards | Лепшы акцёр (да 12 гадоў)[3] | Перамога | ||