wd wp Пошук:

Файлака

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Файлака (араб. فيلكا‎‎) — востраў у Персідскім заліве. Уваходзіць у склад дзяржавы Кувейт. Плошча — 17,5 км². Насельніцтва — 147 чал. (2011 г.).

Геаграфія

Востраў Файлака знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Кувейт. Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 14,14 км. Найбольшая шырыня — 5,05 км. Паверхня складзена пераважна асадкавымі пародамі. Людзі жывуць пераважна на паўночным захадзе, дзе існуюць асноўныя крыніцы пітной вады.

Клімат вострава субтрапічны засушлівы, аднак болей вільготны, чым мацерыковая частка Кувейта. Увесну паверхня пакрываецца травамі. На сушы гняздуюць вераб’і, ластаўкавыя, бакланы, гарбаткі і іншыя птушкі. Навакольныя воды насяляюць дэльфіны і марскія чарапахі.

Археалогія

У 19581963 гг. дацкая археалагічная экспедыцыя выявіла на востраве і даследавала шэраг курганоў 3 тысячагоддзя да н. э. Найбольш важным адкрыццём стаў надпіс на камені з імям бога фінікавых пальм Анзака, які лічыўся сярод шумераў вярхоўным бажаством краіны Дыльмун. Хутка востраў ператварыўся ў найбольш важны міжнародны археалагічны цэнтр на тэрыторыі Кувейта, дзе працуюць археолагі з розных краін свету. Дзякуючы іх намаганням на паўночным захадзе Файлакі было выяўлена старажытнае паселішча, што існавала паміж 2000 — 1200 гг. да н. э. У ім знаходзілася рэзідэнцыя накшталт палацу, а таксама храм, меркавана прысвечаны Анзаку. На месцы паселішча былі знойдзены надпісы шумерскім клінапісам, кераміка, блізкая да керамікі Бахрэйна, шматлікія пячаткі. Сучасныя даследчыкі атаесамляюць Файлаку з краінай Агару(м), узгаданай у месапатамскіх тэкстах бронзавага веку. У сваю чаргу, Агару(м) мог быць часткай краіны Дыльмун.

У 1 тысячагоддзі да н. э. востраў уваходзіў у склад Вавілонскай імперыі, а потым дзяржавы Ахеменідаў. У IV ст. да н. э. быў адкрыты Аляксандрам Македонскім падчас яго вяртання з паходу ў Індыю. Па прапанове Аляксандра атрымаў назву Ікарыя. Сучасная назва Файлака паходзіць ад араб. بن فيلاقوس‎‎ «Вялікі» і дадзена яму ў гонар самога Аляксандра. Археолагамі былі выяўлены рэшткі крэпасці эпохі элінізму, а таксама надпісы на арамейскай мове. Згодна апісанням антычных аўтараў, у той перыяд Ікарыя—Файлака была прысвечана багіне Артэмідзе. У VIX стст. на ім жылі ўсходнія хрысціяне.

У 2013 г. месцы археалагічных раскопак на востраве Файлака былі ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сучасная гісторыя

У 1563 г. Файлака была адкрыта партугальскімі мараплаўцамі. Хаця на востраве былі крыніцы пітной вады і дрэвы, яны не знайшлі тут насельнікаў. Відавочна, яны пакінулі востраў з-за пагрозы піратаў. Пазней на ім аселі арабы-бандары з паўднёвага ўзбярэжжа Ірана. Яны заснавалі паселішча Аль-Заўр, якое займала сярэднюю і паўночна-заходнюю часткі вострава. У 1985 г. колькасць астравіцян дасягала 5 832 чалавекі.

У 19901991 гг. інфраструктура вострава моцна пацярпела падчас іракскай ваеннай акупацыі, а потым вызваленчай аперацыі. Мясцовыя насельнікі былі вымушаны эвакуявацца ў мацерыковую частку Кувейта. Большасць з іх не вярнулася на радзіму. У нашы дні ў Кувейце распрацоўваецца план пераўтварэння Файлакі ў турыстычную славутасць.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Астравы Персідскага заліва
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Гісторыя Кувейта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Кувейта