wd wp Пошук:

Чайка марская

Марская чайка (Larus marinus) — від птушак з сямейства чайкавых (Laridae).

Апісанне

Марская чайка можа дасягаць даўжыні 75 см і з’яўляецца самым буйным відам чаек. Яна важыць да 2 кг, а размах яе крылаў - каля 170 см. Яе апярэнне афарбавана ў белы колер, за выключэннем верхняга боку крылаў - ён чорны. Магутная жоўтая дзюба на кончыку з ніжняга боку чырвонага колеру. Афарбоўка лапак бледна-ружовая. У птушанят апярэнне бурае і становіцца белым, як у дарослых, толькі па заканчэнні чатырох гадоў. У палёце марская чайка можа дасягаць хуткасці да 110 км/г. У яе няма натуральных ворагаў. Працягласць жыцця складае да 23 гадоў.

Пашырэнне

Марская чайка жыве на ўзбярэжжах паўночнай часткі Атлантычнага акіяна і ў Цэнтральнай Еўропе. Арэал ад Паўночнай і Заходняй Еўропы да поўдня Грэнландыі і паўночна-ўсходняй часткі Паўночнай Амерыкі. Насяляе скалістыя берагі акіянаў і мораў, скалістыя астравы рознай велічыні, рэдка на селіцца берагах плоскіх або салёных балот, на тэрыторыях, не знішчаных чалавекам, таксама на астравах рэк і азёр і нават на адкрытых тарфяніках. Пасля гнездавання жыве ў прыбярэжнай зоне мораў, часам да 150 км ад мора, спарадычна на кантынентальных вадаёмах. Пачынае сінантрапізавацца.

Паўночныя папуляцыі пералётныя або качуючыя, паўднёвыя і нарвежскія — аселыя. Узімку некаторыя асобіны здзяйсняюць пералёт з Скандынавіі ў больш паўднёвыя краі, некаторыя зімуюць, сілкуючыся на сметніках.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе ў калоніі (часта з іншымі відамі) або адзіночна, на скальных абрывах (радзей на плоскіх участках, напр., на тарфяніках або астраўках, пакрытых травой); у выключных выпадках — на будынках. Гняздо даволі няшчыльнае, чашападобнае, з невялікай колькасці травы; высцілка — з марскіх раслін, траў і пырніку. Верхнія краi гнязда абкладзены каменьчыкамі або рэшткамі марскіх малюскаў.

Яйкі звычайна 2-3 (часам 1-5), шырокаавальныя, светла-палева-жоўтыя, аліўкава-карычневыя, зеленаватыя або зеленавата-гліністыя з папялістымі або блакітна-шэрымі глыбокімі і карычнева-аліўкавымі цi чорна-карычневымі паверхневымі плямамі.

Літаратура

Гл.таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Птушкі Еўропы
Катэгорыя·Чайкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе