wd wp Пошук:

Фабіу Куэнтран

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фабіу Алешандры да Сілва Куэнтран[3] або Фабіу Каэнтрау (парт.: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нар. 11 сакавіка 1988, Віла-ду-Конды, Партугалія) — партугальскі футбаліст, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2017).

Кар’ера

«Рыу Аві»

Першым прафесійным клубам Фабіу стаў «Рыу Аві» з роднага горада Віла-ду-Конды, з якім Куэнтран заключыў кантракт перад сезонам 2004/05. Дэбютаваў у вышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 года ў сямнаццацігадовым узросце, усяго ў першым сезоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыу Аві» заняў апошняе 16-е месца і вылецеў у другую лігу. У наступным сезоне 2005/06 Куэнтран стаў іграком асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 галы. У лютым 2007 года правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жазэ Маўрынью аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста і паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[4].

«Бенфіка»

У тым жа міжсезонні 2007 года заключыў шасцігадовы кантракт з «Бенфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні і ў студзені 2008 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб вышэйшай лігі «Насьянал».

У ліпені 2008 года быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, здзелка не была здзейснена, і Куэнтран на правах арэнды перайшоў у клуб другой іспанскай лігі «Рэал Сарагоса»[6]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алавес» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 года вярнуўся ў Партугалію і на правах арэнды правёў палову сезона ў родным «Рыу Аві».

«Рэал Мадрыд»

5 ліпеня 2011 года быў набыты мадрыдскім «Рэалам» за 30 мільёнаў еўра[7]. Першапачаткова трывала гуляў у складзе мадрыдцаў, але пазней, пасля прыходу на пасаду трэнера Карла Анчэлоці, стаў радзей з’яўляцца на полі.

Улетку 2015 года «Рэал» меў намер аддаць абаронцу ў арэнду, на Куэнтрана прэтэндавала шмат замежных клубаў. 26 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фабіу на правах арэнды ў французскі клуб «Манака»[8]. Улетку 2016 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рэал». У сезоне 2016/17 разам з «Рэалам» выйграў Лігу чэмпіёнаў і чэмпіянат Іспаніі, аднак пры гэтым згуляў толькі ў 6 матчах ва ўсіх турнірах.

Апошнія гады

У ліпені 2017 года быў арандаваны лісабонскім «Спортынгам»[9]. У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэалам», вярнуўся ў «Рыу Аві»[10]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У ліпені 2019 года быў блізкі да пераходу ў ПАОК, аднак у выніку адмовіўся з-за сямейных абставін[11].

У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак у кастрычніку 2020 падпісаў новы аднагадовы кантракт з «Рыу Аві»[12]. Па заканчэнні сезона 2021/22 паўторна завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Улетку 2007 года ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце свету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.

Пасля таго, як Фабіу дасягнуў пахвалы ў «Бенфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам з ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.

Дасягненні

Клубныя

Партугалія «Бенфіка»

Іспанія «Рэал»

Партугалія «Спортынг»

Зноскі

  1. FABIO COENTRAO alexandre silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Fabio Coentrao // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Биеннале юниорского футбола. sports.ru
  5. «Фейеноорд» взял в аренду Коэнтрау. sports.ru
  6. Coentrão Joins Zaragoza On Loan Архівавана 3 жніўня 2008.. Goal.com
  7. «Бенфика» продала Куэнтрана в «Реал» за € 30 млн Архівавана 8 ліпеня 2011.. championat.com
  8. «Монако» объявил об аренде Коэнтрау. by.tribuna.com
  9. «Спортинг» арендовал Коэнтрау у «Реала». by.tribuna.com
  10. Коэнтрау вернулся в свой родной «Риу Аве». by.tribuna.com
  11. Переход Коэнтрау в ПАОК сорвался из-за семейных обстоятельств. by.tribuna.com
  12. Экс-защитник «Реала» Коэнтрау вернулся в «Риу Аве». Он пропустил прошлый сезон. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу Аві
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Насьянал Фуншал
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віла-ду-Конды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе