wd wp Пошук:

ФК ДБК-Гомель

«ДБК-Гомель»беларускі футбольны клуб з горада Гомель, прадстаўляе Гомельскі ДомаБудаўнічы Камбінат.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2008 годзе і адразу выйграў Другую лігу. З 2009 года ўдзельнічаў у Першай лізе Беларусі. Клуб намагаўся выйсці ў Вышэйшую лігу, але здолеў толькі двойчы стаць бронзавым прызёрам у другім дывізіёне.

У Кубку Беларусі 2009/2010 зрабіў сенсацыю, дайшоўшы да паўфінала (у 1/8 былі абыграны землякі з Гомеля, а ў чвэрцьфінале будаўнікі пасля хатняга паражэння 0:2 ад мінскага «Дынама» ўзялі рэванш у гасцях — 3:1, і толькі ў паўфінале саступілі жодзінскаму «Тарпеда»). У 2010 фарм-клуб ДБК-2 прымаў удзел у Другой лізе.

Сезон 2011 клуб, аднак, скончыў толькі на 12 месцы ў Першай лізе, а ў 2012 з вялікай цяжкасцю захаваў месца ў Першай лізе. У лютым 2013 клуб спыніў сваё існаванне[1].

У красавіку 2016 года стала вядома аб аднаўленні клуба, які заявіўся ў Другую лігу[2][3]. Пры гэтым, у Другой лізе таксама пачаў выступленні самастойны клуб ДЮСШ-ДБК, складзены з выхаванцаў дзіцячай школы былога клуба. Аднак, 29 красавіка 2016 года, за дзень да першага матча, каманда знялася з турніру[4].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008Другая (Д3)130235267–17741/32 фінала Выхад у Першую лігу
2009Першая (Д2)326139434–1848Паўфінал
2010Першая (Д2)330177652–26581/8 фінала
2011Першая (Д2)12308101228–34341/16 фінала
2012Першая (Д2)142815229–6281/16 фіналаСпыненне існавання

Трэнеры

Зноскі

  1. Гомельский ДСК исчез с футбольной карты страны
  2. ДСК-Гомель - возродился как «птица феникс»?(недаступная спасылка)
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд
  4. Первая потеря! “ДСК-Гомель” накануне старта второй лиги снялся с турнира
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·ФК ДБК Гомель