Уільям Тындэйл (англ.: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Англія — 6 кастрычніка, 1536, Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый) — англійскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформ у гады, якія папярэднічалі яго смяротнаму пакаранню. Ён добра вядомы яе перакладчык Бібліі на англійскую мову, знаходзячыся пад уплывам прац Эразма Ратэрдамскага і Марціна Лютэра[2].
Уільям займаўся філалогіяй у Кембрыджскім універсітэце неўзабаве пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненні Эразма, ён апынуўся пад моцным іх уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на англійскую, ён пачаў працаваць у Свяшчэннай Рымскай імперыі на сродкі, атрыманыя ад лонданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Уільям абраў Біблію на грэчаскай мове і іўрыце.
Да 1525 года Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу стаў запатрабаваным у Англіі. Пасля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак, улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лонданскі біскуп скупіў вялікую колькасць асобнікаў і зладзіў іх урачыстае спаленне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаванню, а да 1566 года было выдадзена саракавое па ліку выданне.
У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя 6 кастрычніка таго ж года. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.