wd wp Пошук:

Уэслі Снейдэр

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уэслі Снейдэр (нідэрл.: Wesley Sneijder; нар. 9 чэрвеня 1984, Утрэхт, Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2018). Быў названы УЕФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у свеце за 2010 год паводле версіі ФІФА.

Клубная кар’ера

«Аякс»

Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снейдэр змог зарэкамендаваць сябе перад трэнерам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аякса» адбыўся 22 снежня 2002 года ў матчы супраць клуба «Эксельсіёр» (2:0). Пасля гэтага Снейдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.

За пяць сезонаў, праведзеных у Галандыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Суперкубка Нідэрландаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аякса» Снейдэр правёў 126 матчаў, у якіх забіў 43 гола. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсменам Амстэрдама.

У сезоне 2006/07 Снейдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасцю сваёй гульні звярнуў увагу селекцыянераў «Рэала».

«Рэал»

У выніку 12 жніўня 2007 года футбаліст быў прадстаўлены ў якасці іграка мадрыдскага клуба. Пераход Снейдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў еўра, а сам футбаліст стаў другім у спісе самых дарагіх галандскіх ігракоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэала», правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.

«Інтэр»

Правёўшы яшчэ адзін сезон у «Рэале», улетку 2009 года Снейдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля доўгіх угавораў Уэслі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у міланскі «Інтэр» за 15 млн еўра. У новым клубе Снейдэр стаў важнейшай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафеі ў сезоне 2009/10, як Серыя A, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў.

«Галатасарай»

У студзені 2013 года перайшоў у турэцкі «Галатасарай». Пакінуў стамбульскі клуб у ліпені 2017 года[4].

«Ніца»

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з французскім клубам «Ніца», дзе атрымаў 10 нумар[5]. Аднак, за «Ніцу» правёў толькі 8 матчаў, у якіх адзначыўся адной галявой перадачай.

«Аль-Гарафа»

У студзені 2018 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Гарафа»[6].

У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і пераходзе на работу ва «Утрэхт»[7].

Міжнародная кар’ера

У нацыянальную зборную Нідэрландаў Снейдэр пачаў прыцягвацца з 2003 года. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэнні ў нацыянальную каманду. Снейдэр прымаў удзел на чэмпіянаце свету 2006 года (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы 2008 Снейдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Еўра ён быў прызнаны адным з найлепшых ігракоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі найпрыгожымі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снейдэр бліснуў і на чэмпіянаце свету 2010 года ў складзе зборнай Нідэрландаў.

Зноскі

  1. Wesley Sneijder // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. WESLEY SNEIJDER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Wesley Sneijder // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Галатасарай» расторг контракт со Снейдером. by.tribuna.com.
  5. Снейдер подписал контракт с «Ниццей» и получил 10-й номер. by.tribuna.com.
  6. Катарская «Аль-Гарафа» объявила о трансфере Снейдера. by.tribuna.com.
  7. Снейдер завершил карьеру. Он подписал контракт с «Утрехтом» и будет смотреть футбол из собственного скайбокса. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Гарафа
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніца
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе