wd wp Пошук:

Усходне-Кітайскае мора

Усхо́дне-Кіта́йскае мора, Дунхай — паўзамкнёнае мора Ціхага акіяна паміж узбярэжжам Усходняй Азіі (Кітай) і астравамі Рукю і Кюсю (Японія).

Плошча 836 тыс. км². Найбольшая глыбіня 2719 м. Сярэдняя тэмпература вады ў лютым ад 7 да 16 °C, у жніўні 27—28 °C. Салёнасць вады 30—34,5 ‰, ля вусцяў рэк — 5—10 ‰. Прылівы паўсутачныя (да 7,5 м).

Клімат мусонны. Ва ўсходняй частцы мора паўночнае цячэнне (працяг Паўночнага пасатнага цячэння). Расліннасць адносна бедная каля берагоў Кітая і больш багатая на ўсходзе мора. Сярод жывёл сустракаюцца кіты, дэльфіны, дзюгоні, марскія змеі. Сярод рыб — акулы, камбала, сардыны, тунцы, скумбрыя і інш.

Найбуйнейшая рака, якая ўпадае ва Усходне-Кітайскае мора — Янцзы. Праз мора праходзяць важныя марскія шляхі з Японскага і Жоўтага мораў на поўдзень. Галоўныя парты; Шанхай, Ханчжоу, Нінбо, Цзілун, Нагасакі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Моры Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі