wd wp Пошук:

Нагасакі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нагасакі. Нагаса́кі (яп.: 長崎市 Нагасакі-сі (i)?, літар. «доўгі мыс») — партовы цэнтральны горад у Японіі, размешчаны на захадзе вострава Кюсю, ля заліва Нагасакі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам прэфектуры Нагасакі. Плошча горада складае 406,46 км², насельніцтва — 439.016 чалавек (1 кастрычніка 2012), шчыльнасць насельніцтва — 1.080,10 чал./км².

У горадзе размешчаны ваенна-марскі арсенал, універсітэт, гандлёва-прамысловы і Мастацкі музеі. Славутасці — царква Оура, сінтаісцкая святыня Сува (XVI стагоддзе), будысцкія храмавыя ансамблі Сафукудзі, Кафукудзі, мост Меганэбасі (усе — XVIII стагоддзе).

1 красавіка 1997 года Нагасакі быў прылічаны да цэнтральных гарадоў Японіі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нагасакі
Катэгорыя·Ваенныя парты
Катэгорыя·Цэнтральныя гарады Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Нагасакі
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1579 годзе
Катэгорыя·Парты Ціхага акіяна