wd wp Пошук:

Ханчжоу

Ханчжоу, Ханчжоў[1] (кіт. спр. 杭州, піньінь: Hángzhōu; ў 杭州 [ɦaŋ tsei]) — горад субправінцыйнага ўзроўню Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Чжэцзян.

Ханчжоу размешчаны ў 180 км да паўднёва-захаду ад Шанхая, порт каля шзбярэжжа заліва Ханчжаўвань. Насельніцтва гарадской зоны Ханчжоу складае 1,75 млн чал. Па дадзеных на канец 2003 на тэрыторыі Ханчжоу пражывала 6 400 000 чалавек зарэгістраванага насельніцтва, з іх 3 900 000 — гарадское насельніцтва.

Ханчжоу, раней зваўся Ліньань, у дамангольскую эпоху служыў сталіцай дынастыі Паўднёвая Сун і быў самым населеным горадам тагачаснага свету. І цяпер горад знакаміты сваімі чайнымі плантацыямі і прыроднымі прыгажосцямі, найбольш вядомай з якіх з’яўляецца возера Сіху (西湖 — «Заходняе возера»). Сярод гістарычных помнікаў вылучаецца 30-мятровая пагада Баочу і маўзалей легендарнага Юэ Фэя.

Вдомыя асобы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ханчжоу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады правінцыі Чжэцзян
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)