Усу́ры (руск.: Уссури) — рака, прыток Амура, на мяжы Расіі і Кітая, і ў Прыморскім і Хабараўскім краях Расіі.
Даўжыня 897 км, вусце — рака Амур каля Хабараўска. Найбуйнейшыя прытокі — рэкі Арсеньеўка, Вялікая Усурка, Бікін, Хор (правыя ў Расіі, пачынаюцца ў гарах Сіхатэ-Алінь), Мулінг, Наёлі (левыя ў Кітаі), Сунгача (правы, цячэ па мяжы Расіі і Кітая). Усуры цячэ праз cяло Чугуеўка, гарадскі пасёлак Кіраўскі і горад Лесазаводск.
На рацэ Усуры знаходіцца востраў Даманскі, вядомы па баявых дзеяннях за яго паміж СССР і Кітаем (1969).
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 22 чэрвеня 2022 года. |