wd wp Пошук:

Усевалад Міхайлавіч Рэзнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэзнікаў. Усевалад Міхайлавіч Рэ́знікаў[1] (руск.: Всеволод Михайлович Резников; 10 верасня 1918 — 8 снежня 1997) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1972), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Харкаве. Скончыў сярэднюю школу і ў 1941 годзе Харкаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія арганічных фарбавальнікаў»[2]. У ліпені 1941 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на курсы тэхнікаў Артылерыйскай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага[2]. Пасля вучобы праходзіў службу на артылерыйскай базе Уральскай чыгункі, ваенным заводзе ў горадзе Каўроў, а ў канцы 1942 года, па асабістай просьбе, накіраваны ў дзеючую армію[2]. Удзельнік баявых дзеянняў у складзе 1319-га стралковага палка 185-й стралковай дывізіі (47-я армія, 1-ы Беларускі фронт)[3]. Прайшоў шлях да Берліна. Інжынер-капітан[3]. Дэмабілізаваны 3 мая 1946 года[3], вярнуўся ў Харкаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у ім навуковым супрацоўнікам, потым асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі, дзе ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

У 1955 годзе У. М. Рэзнікаў быў абраны на пасаду дацэнта Сібірскага тэхналагічнага інстытута ў Краснаярску і ў 1956—1962 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі драўніны[2]. У 1962 годзе ён пераязджае ў Мінск і ўзначальвае аналітычную лабараторыю ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР[2]. У 1963—1994 гадах У. М. Рэзнікаў працуе ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава. У 1963—1964 гадах загадчык кафедры тэхналогіі драўніны, у 1964—1989 гадах — загадчык кафедры арганічнай хіміі, з 1989 годая — прафесар. У 1975—1981 гадах выконваў абавязкі дэкана факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы У. М. Рэзнікава ў галіне тэхналогіі лігніну, вывучэння працэсаў дэлігніфікацыі, хіміі драўніны і працэсаў хімічнай яе перапрацоўкі. Даследаваў хімічную будову і рэакцыйную здольнасць лігніну розных раслін, водарасцей і парод дрэў. Прапанаваў новую тэорыю паходжання лігніну. Займаўся пытаннямі ўдасканалення спосабаў атрымання цэлюлозы. Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 Всеволод Михайлович Резников — Учёный и Педагог
  3. 1 2 3 Резников Всеволод Михайлович (руск.)  // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хімікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Сібірскага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»