wd wp Пошук:

Лігнін

Структура лігніну

Лігнін (ад лац.: lignum — дрэва, драўніна) — прыродны палімер нерэгулярнай структуры, складзены з астаткаў замешчаных феноласпіртоў. У драўніне ўтрымліваецца прыблізна 30 % лігніну (у драўніне хвойных парод да 50 %)[1].

Аморфнае рэчыва жоўтага або жоўта-карычневага колеру. Не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. Шчыльнасць 1,25—1,45 г/см³. У драўніне лігнін знаходзіцца ў сценках клетак і міжклетачнай прасторы і вызначае механічную трываласць ствалоў і сцёблаў раслін.

Атрыманне

У прамысловасці лігнін з’яўляецца пабочным прадуктам у вытворчасці цэлюлозы (сульфатны лігнін і лігнасульфонавыя кіслоты) і гідролізе раслінных матэрыялаў (гідролізны лігнін).

Выкарыстанне

Сульфатны лігнін выкарыстоўваецца ў якасці ўзмацняльніка сінтэтычнага каўчука, пластыфікатара керамікі, сыравіны ў вытворчасці фенолфармальдэгідных смолаў і інш.

Гідролізны лігнін выкарыстоўваецца ў якасці кацельнага паліва ў лесахімічнай прамысловасці, для атрымання лігніннага вуглю, выпрацоўкі нітралігніну (паніжае вязкасць гліністых раствораў), воцатнай і шчаўевай кіслот, у вытворчасці порыстай цэглы і інш.

Лігнасульфонавыя кіслоты выкарыстоўваюцца ў ліцейнай прамысловасці, ў працэсах дублення скур і ў якасці дабавак да шыхты ў вытворчасці цэменту, атрымання ваніліну, піракатэхіну і інш..

Зноскі

  1. Лигнин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Біяпалімеры
Катэгорыя·Драўніна
Катэгорыя·Фенолы