Урэчнік вастралісты, Рдзест вастралісты[3] (Potamogeton acutifolius) — аднагадовая расліна з роду Урэчнік сямейства Урэчнікавыя.
Арэал ахоплівае Еўропу і Заходнюю Азію[4].
Гэта аднагадовая расліна без карэнішча[5]. Сцябло каля 70 (рэдка да 130) см даўжынёй. Суквецце коласам, з кветкамі да 1 см з 4 пялёсткамі. Плод — буры арэшак[6].
Расліна згадана ў Чырвоных кнігах Валгаградскай, Калужскай, Ліпецкай, Цвярской, Яраслаўскай абласцей Расіі, Мардовіі, Татарстана, Латвіі і Закарпацкай вобласці Украіны[6].