wd wp Пошук:

Урэчнік Фрыса

Урэчнік Фрыса, Рдзест Фрыса[3][4] (Potamogeton friesii) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).

Апісанне

Мнагалетнік 80-140 см даўжынёй. Кветканосы ў 2-6 разоў даўжэй, чым суквецці, ніткападобныя, дагары трохі патоўшчаныя. Суквецці рэдкія. Сцеблы злёгку пляскатыя. Лісце з 5 жылкамі (радзей 3-7). Пялёсткі косаэліптычныя, 1.5-2 мм даўжынёй, з кароткім прамым або адагнутым носікам[4].

Распаўсюджанне

Азія: Кітай — Унутраная Манголія, Казахстан, Таджыкістан, Расія. Еўропа: поўнач Расіі, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чарнагорыя, Чэхія, Данія [у тым ліку Фарэрскія астравы], Эстонія, Фінляндыя, Францыя [у тым ліку Корсіка], Германія, Нідэрланды, Італія, Літва, Латвія, Малдова, Нарвегія, Польшча, Швецыя, Украіна. Паўночная Амерыка: Канада, поўнач ЗША.

Насяляе сажалкі, азёры, ручаі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — 391 с. (руск.) (укр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Урэчнік