wd wp Пошук:

Урмас От

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам От. У́рмас От (эст.: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі і эстонскі спявак і тэлежурналіст.

Біяграфія

Урмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачанні ў якасці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камера». У 19811983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст.: «Estraaditähestik»).

Праславіўся пад канец 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізійнае знаёмства» (эст.: «Teletutvus»; 1986—1993), якая транслявалася як па Эстонскім тэлебачанні, так і па Цэнтральным тэлебачанні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзве пары і самота» ў ролі Карла.

У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-бланш» на Эстонскім тэлебачанні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрв’ю «Урмас От з…» на расійскім тэлеканале «РТР».

У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненняў.

У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае святло» (эст.: «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачанні.

У 2003—2004 выступаў у ролі каментатара ў перадачы «Найлепшыя шоу свету з Урмасам Отам» на расійскім тэлеканале REN-TV.

У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.

2 апошнія гады жыцця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да аперацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 года вёў перадачу «У межах прыстойнасці» на рускамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.

Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўніверсітэта, праз тыдзень па паспяховай аперацыі па перасадцы касцявога мозгу.

Урмас От не быў жанаты і не меў дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Урмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя яго кнігі:

Зноскі

  1. http://www.baltictimes.com/news/articles/21572/
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгамаа
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлевядучыя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Отэпі
Катэгорыя·Тэлевядучыя Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Тарту
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа