wd wp Пошук:

Уладзіслаў Урублеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урублеўскі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уладзіслаў Урублеўскі (польск.: Władysław Wróblewski; 21 сакавіка 187519 жніўня 1951 года) — польскі палітык, юрыст, прэм’ер-міністр Каралеўства Польскага.

Скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, дзе ў 1897 годзе атрымаў ступень доктара. У 1900-1912 гадах быў на дзяржаўнай службе, спачатку ў Львове працаваў чыноўнікам у аўстрыйскім Галіцкім намесніцтве, з 1910 года — як прадстаўнік намесніцтва ў Кракаве. У 1912 годзе — на адпачынку. У 1911 годзе ажаніўся. Пасля хабілітацыі ў 1908-1918 гадах быў дацэнтам права ў Ягелонскім універсітэце. У 1917 годзе адмовіўся ад пасады прафесара і, пераехаўшы ў Варшаву, пачаў працаваць у прэзідыуме Рэгенцкай рады. З 19 студзеня 1918 года — кіраўнік Упраўлення прэзідэнта Савета Міністраў Каралеўства Польскага. 4–17 лістапада 1918 года ўзначальваў часовы ўрад Каралеўства Польскага і яго Міністэрства замежных спраў. Ва ўрадзе Енджэя Марачэўскага — у рангу намесніка дзяржаўнага сакратара. Быў заступнікам старшыні польскай мірнай дэлегацыі ў Мінску. З 15 сакавіка 1921 па 9 лістапада 1922 года — польскі пасол у Лондане, з 10 лістапада 1922 па 13 кастрычніка 1925 года — пасол у Вашынгтоне. Падчас знаходжання ў ЗША стаў старшынёй стыпендыйнага камітэта Фонду Касцюшкі. Пасля Майскага перавароту 1926 года быў ненадоўга адхілены ад дзяржаўных спраў і займаўся журналістыкай, у тым ліку быў галоўным рэдактарам ​​«Познаньскай і паморскай газеты». У 19291936 гадах быў прэзідэнтам Банка Польшчы. У 1937 годзе выйшаў на пенсію, адначасова атрымаўшы працу ў Школе палітычных навук у Варшаве, дзе працаваў да пачатку вайны ў 1939 годзе. Гады нямецкай акупацыі правёў у Варшаве. Пасля выбуху Варшаўскага паўстання (1944 год) быў высланы ў перасыльны лагер у Прушкаў. Пасля вайны яму было забаронена вяртацца ў Варшаву, і ён пасяліўся ў Лодзі, дзе стаў адным з заснавальнікаў Лодзінскага ўніверсітэта, уладкаваўшыся на пасаду першага загадчыка кафедры.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка