wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міляноўскі. Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830[1] — 1892[2]) — інжынер-архітэктар, творчае жыццё якога цесна звязана з Магілёвам.

Біяграфія

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1830 годзе[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі[1], пасля чаго паступіў у пецярбургскае Будаўнічае вучылішча[3], якое скончыў у 1853 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць

Пасля завяршэння адукацыі пачаў сваю службовую дзейнасць сталаначальнікам у ліфляндскай губернскай дарожнай камісіі, але праз тры месяцы перавёўся ў Магілёў, дзе займаў паслядоўна пасады малодшага архітэктара ў губернскай будаўнічай і дарожнай камісіях (1853-65) і ў губернскім праўленні (1865-75). З 1875 года заняў пасаду губернскага інжынера[4] (некаторыя крыніцы памылкова падаюць што У. Міляноўскі быў губернскім архітэктарам[3][5]). Адначасова выконваў абавязкі епархіальнага архітэктара (1854-91).

Магіла на Польскіх могілках

Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве[2].

Творчасць

Аляксандраўскае рэальнае вучылішча ў Магілёве
Абмерны чарцёж Бернардзінскага касцёла ў Магілёве, зроблены Уладзіславам Міляноўскім, 1860-я

Найбольш значная тэхнічная дзейнасць яго ставіцца да 1863-75 гадоў, калі ў Паўночна-Захадным краі будавалася шмат храмаў. На працягу гэтых 13 гадоў ім быў пабудаваны па сваіх і часткова па чужых праектах шэраг сабораў, у тым ліку саборы ў павятовых гарадах Магілёве, Рагачове, Сянне, Быхаве, Чэрыкаве, Клімавічах, пяціглавыя мураваныя цэрквы ў мястэчках Хоцімску і Касцюковічах. Усяго ўзвёў больш 15 мураваных і каля 20 драўляных вясковых цэркваў[1][3].

У 1883 годзе кіраваў, саўмесна з архітэктарам Высоцкім, перабудовай і прыстасаваннем былога будынка аб’яднаных грамадзянскай і крымінальнай палат пад будынак для акруговага суда ў Магілёве[1].

У 1885 годзе У. Міляноўскі пабудаваў па ўласным праекце будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча ў Магілёве, а ў 1887 годзе кіраваў пабудовай пад’язнога шляху ад Оршы да станцыі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі[1].

На працягу ўсёй сваёй службы, акрамя прамых абавязкаў, Уладзіслаў Сямёнавіч не раз выконваў абавязкі гарадскога і епархіяльнага архітэктара, кіраваў пабудовай мастоў і прыватных будынкаў, рамонтам турмаў, бальніц, багаўгодных устаноў, казармаў, гімназій, прысутных месцаў, губернатарскага дома ў Магілёве і іншае[1].

Асобныя праекты

Быхаўскі сабор
Чэрыкаўскі сабор на фота М. М. Астанковіча

Грамадская дзейнасць

Больш 20 гадоў займаўся страхавой справай у рускім таварыстве, складаўся дырэктарам магілёўскага папячыцельскага аб турмах камітэту і іншае[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 220 (руск.)
  2. 1 2 Владислав Семенович Миляновский Архівавана 18 жніўня 2018. (руск.)
  3. 1 2 3 Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия (руск.)
  4. Памятная книжка Могилевской губернии на 1885 год. Стр. 3 (руск.)
  5. Чарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 51
  6. Быхов. Собор Спаса Преображения (руск.)
  7. Чериков. Собор Троицы Живоначальной (руск.)
  8. згаданы як будаўнік у кн. Слюнькова И. Н.(руск.) бел.. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 228.
  9. Мост подкосный

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1830 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай