wd wp Пошук:

Канстанцін Андрэевіч Тон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тон. Канстанцін Андрэевіч Тон (26 кастрычніка (6 лістапада) 1794 — 25 студзеня (6 лютага) 1881) — рускі архітэктар, які распрацаваў т. зв. «руска-візантыйскі стыль» храмавага дойлідства, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў часы кіравання Мікалая I. Сярод найбольш вядомых пабудоў — храм Хрыста Збавіцеля і Вялікі Крамлёўскі палац. Рэктар Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Брат архітэктараў Аляксандра(руск.) бел. і Андрэя(руск.) бел. Тонаў.

Біяграфія

Адукацыя

Канстанцін Тон нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і абруселага нямецкага ювеліра(руск.) бел., быў адным з трох братоў. Вучыўся ў Петрышуле(руск.) бел. (школа пры лютэранскім прыходзе Святых Пятра і Паўла ў г. Санкт-Пецярбургу(руск.) бел.) з 1801 па 1804.

У 1804 годзе Канстанцін быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай Акадэміі мастацтваў і з 1808 года адмыслова вывучаў у ёй архітэктуру пад кіраўніцтвам галоўнага настаўніка А. Н. Вараніхіна. У 1815 годзе скончыў акадэмічны курс са званнем мастака 1-й ступені і малым залатым медалём, прысуджаным яму за праект будынка сената, і быў пакінуты пры акадэміі, каб пасля быць пасланым у чужыя краі.

Першыя праекты

У 1817 годзе адбылася перамена начальства акадэміі, і Тон, пакінуўшы акадэмію, вызначыўся на службу пры новаствораным камітэце будаванняў і гідраўлічных работ(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, тады ж, ён распрацаваў праект «Нямецкага Тракціра» на Крастоўскім востраве. У пачатку 1818 года Тон склаў па зададзенай акадэміяй праграме праект кірмашу, за які ён быў пасланы на 6 гадоў у Італію.

Еўрапейская стажыроўка

У Рыме ён заняўся вывучэннем помнікаў антычнага дойлідства і параўнаннем першахрысціянскіх храмаў з цэрквамі найноўшых часоў. Потым ён зрабіў працяглую экскурсію на поўдзень Італіі і ў Сіцылію, а па вяртанні ў Рым злажыў праект царквы ў форме старажытнай базілікі, але прыстасаванай да праваслаўнага набажэнства, прычым даў ёй звонку выгляд грэчаскіх храмаў. Услед за гэтым праектам, Тон скампанаваў па задачы Рымскай акадэміі праект шпіталя.

У 1822 годзе Тон наведаў Фларэнцыю, дзе прадставіў свае працы мясцовай акадэміі і дзякуючы ім быў прыняты ў яе члены. Пабываўшы потым у Генуі, Равене, Балонні, Мілане і Павіі, ён з’явіўся ў Жэневу, дзе склаў праект загараднага дома для былога прыдворнага ювеліра Дзюваля, а затым адправіўся праз Дыжон у Парыж і заняўся там маляваннем начыста сваіх неапалітанскіх і сіцылійскіх эцюдаў.

Вярнуўшыся ў Рым, Тон засяродзіў свае працы на рэстаўрацыі помнікаў антычнага дойлідства. Сярод іх праекты аднаўлення храма Фартуны ў Прэнестэ і, асабліва, палаца Цэзара ў Рыме на Палацінскім узгорку, даставілі Тону рэпутацыю вучонага мастака. Апошні праект звярнуў на яго ўвагу імператара Мікалая I, па загадзе якога Тон, у 1828 годзе, быў прылічаны да Кабінету Яго Вялікасці, з утрыманнем па 3 000 рублёў у год.

Вяртанне ў Пецярбург

У тым жа годзе Тон вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе ён атрымаў даручэнне перарабиць былую канферэнц-залу Акадэміі мастацтваў у галерэю для размяшчэння гіпсавых злепкаў, зладзіць новую канферэнц-залу і наогул перарабіць некаторыя часткі будынка. Услед за тым Тон атрымаўшы званне акадэміка і пасаду прафесара 2-й ступені па частцы архітэктуры (у 1830 годзе).

У тым жа годзе, вернікі царквы святой Кацярыны, за Калінкіным мостам у Санкт-Пецярбургу, з прычыны драхласці свайго храма, задумалі збудаваць замест яго новы. У сваім праекце, прадстаўленым на конкурс, Тон надаў храму форму, якая нагадвае маскоўскія пяціглавыя саборы. Праект вельмі спадабаўся імператару, і Тону было загадана самому вырабіць яго пабудову.

Пачатак будаўніцтва Храма Хрыста Збавіцеля (1829—1836)

Храм Хрыста Збавіцеля

Яшчэ раней, у 1829 годзе, акадэміі быў перададзены на разгляд пытанне аб маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля. Першапачаткова абраная для яго мясцовасць на Вараб’ёвых гарах(руск.) бел. была прызнана, па розных прычынах, нязручнай, і сам праект, складзены А. Л. Вітбергам(руск.) бел., прызнаны немагчымым; мелася быць распрацаваць новы праект для яго пабудовы ў іншым пункце Масквы. Гэтая задача была ўскладзена на Тона з абавязковай умовай, каб новы велічны храм меў старадаўні рускі стыль. Імператару вельмі спадабаўся прапанаваны Тонам новы праект храма Хрыста Збавіцеля, узвядзенне якога заняло ўсё далейшае жыццё апошняга.

Будынкі, пабудаваныя па праектах Тона

Пабудовы ў стылі класіцызму

Будынак зброевай палаты з любімымі Тонам рэнесанснымі вокнамі

Руска-візантыйскія храмы Пецярбурга і наваколляў

Руска-візантыйскія пабудовы ў Маскве і правінцыі

Храмы па тыпавых праектах

Ялецкі сабор быў адным з самых высокіх у дарэвалюцыйнай Расіі

Чыгуначныя пабудовы

Пабудовы на Беларусі

Зноскі

  1. 1 2 Тон Константин Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Архітэктары Петразаводска
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Казані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вучні Петрышуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай