У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Глінскі (нар. 29 мая 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».
Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда»[2]. Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.
У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу[3]. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[4], дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.
У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач»[5]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск»[6], дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на трывалай аснове[7]
У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д2 | Тарпеда | 10 | 0 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 16 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 14 | 0 | |
2019 (2) | дубль | БАТЭ | 14 | 2 | |
2020 | Д1 | Іслач | 3 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Іслач | 0 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Віцебск | 8 | 0 | |