wd wp Пошук:

Уладзіслаў Віталевіч Глінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Глінскі (нар. 29 мая 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда»[2]. Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу[3]. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[4], дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.

У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач»[5]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск»[6], дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на трывалай аснове[7]

Міжнародная кар’ера

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)Д2ТарпедаБеларусь100
2018Д1ТарпедаБеларусь160
2019 (1)Д1ТарпедаБеларусь140
2019 (2)дубльБАТЭБеларусь142
2020Д1ІслачБеларусь30
2021 (1)Д1ІслачБеларусь00
2021 (2)Д1ВіцебскБеларусь80

Зноскі

  1. Vladislav Glinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Владислав Глинский – новый защитник минского Торпедо!
  3. Глинский не перешел в “Оренбург”
  4. Владислав Глинский подписал контракт с БАТЭ
  5. Глинский перешел в “Ислочь”
  6. “Витебск” арендовал у “Ислочи” Глинского
  7. “Витебск” выкупил у “Ислочи” права на Глинского

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск