wd wp Пошук:

Уладзіслаў Высоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Высоцкі.

Уладзіслаў Высоцкі (польск.: Władysław Wysocki; 24 красавіка 1908 — 12 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандзіра 3-га батальёна 1-га пяхотнага палка 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза, капітан Войска Польскага[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Польшчы. Паляк[1]. Пасля нападу фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатку 2-й сусветнай вайны не сышоў з польскай арміяй у Іран, а застаўся ў Савецкім Саюзе, дзе пад камандаваннем генерала Зыгмунта Берлінга(руск.) бел. была сфарміравана з польскіх патрыётаў і ўзброеная савецкай баявой тэхнікай 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі(руск.) бел..

У другой палове 1943 1-я польская дывізія выступіла на фронт, дзе 12 кастрычніка 1943 ў складзе 33-й Арміі (Заходні фронт) атрымала баявое хрышчэнне ў бітве пад беларускім пасёлкам Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Гэтая дата пасля стала ў былой Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.

12 кастрычніка 1943 года намеснік камандзіра[1] 3-га батальёна (1-ы пяхотны полк) капітан Уладзіслаў Высоцкі са сваімі байцамі паспяхова авалодаў магутным вузлом супраціву праціўніка і захапіў першую лінію абароны гітлераўцаў, уклініўшыся ў другую ля в. Трагубава[1]. Акружаны гітлераўцамі, каб не трапіць у палон, скончыў жыццё самагубствам[1].

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм грамадзяніну Польшчы, капітану Высоцкаму Уладзіславу Казіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Ушанаванне памяці

4 кастрычніка 1973 года, міністр абароны генерал Войцех Ярузельскі прысвоіў 1-му Пражскаму механізаванаму палку(руск.) бел. імя капітана Уладзіслава Высоцкага[2].

Капітан Уладзіслаў Высоцкі з’яўляецца заступнікам пачатковай школа № 2 у родным Бельск-Падляшскім. Вуліца, на якой знаходзіцца школа, таксама носіць яго імя[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Высоцкий Владислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. Rozkaz Nr 019/MON Ministra Obrony Narodowej z dnia 4 października 1973 roku w sprawie nadania jednostkom wojskowym historycznych nazw oraz imion zasłużonych działaczy partyjnych, żołnierzy oddziałów frontowych i partyzanckich, a także ustanowienia dorocznych świąt, Dziennik Rozkazów MON Tajny z 1973 r. Nr 10, poz. 26.
  3. Szkoła Podstawowa Nr 2 im. kpt. Władysława Wysockiego, 17-100 Bielsk Podlaski, ul. Wł. Wysockiego 6. Архівавана 29 красавіка 2015. (польск.)

Літаратура

Уладзіслаў Высоцкі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельску Падляскім
Катэгорыя·Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна