wd wp Пошук:

Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілючак. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Васілючак (нар. 28 сакавіка 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезона 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта[2]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець трывалую ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[3], аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 года нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года[4], а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезона 2016[5]. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[6], дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[7].

У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею»[8]. Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман»[9]. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[10]. У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11]. У другой палове сезона 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 года перабраўся ў «Іслач»[13]. У «Іслачы» быў другім брамнікам, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Нёман»[14], аднак у студзені 2020 года, пакінуўшы гродзенскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў брамнікам «Іслачы» на трывалай аснове[15]. У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[16]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[17].

Міжнародная кар’ера

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльНёман5-8
2012дубльНёман17-21
2013дубльНёман10-11
2014дубльНёман16-15
2015Д1Нёман10-20
2016 (1)Д2Смаргонь5-4
2016 (2)Д1Граніт9-20
2017Д1Гарадзея13-18
2018 (1)Д1Гарадзея2-3
2018 (2)Д1Нёман1-3
2019 (1)Д2Ліда13-11
2019 (2)дубльІслач3-3
2020Д1Іслач1-2
2021Д1Іслач17-6

Зноскі

  1. Vladislav Vasilyuchek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Просмотр Василючека в «Крыльях Советов» не завершился подписанием контракта
  3. Football.by: Василючек перейдет в «Лиду» на правах аренды
  4. Владислав Василючек до 2018 года продлил контракт с “Неманом”
  5. “Неман” отдал Владислава Василючека в аренду “Сморгони”
  6. Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Гранитом”
  7. У 19 игроков “Немана” истекли контакты
  8. “Неман” отдал Василючека в аренду “Городее”
  9. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман»
  10. Василючек на два года продлил контракт с “Неманом” и вновь уедет в аренду в “Городею”
  11. Василючек покинул “Городею”
  12. “Неман” отдал Василючека в аренду “Лиде”
  13. “Ислочь” арендовала у “Немана” Василючека
  14. Василючек вернулся в “Неман” из аренды в “Ислочи”
  15. “Ислочь” подписала Василючека
  16. Четыре игрока покинули “Ислочь”
  17. Василючек вернулся в “Неман”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта