wd wp Пошук:

Уладзімір Юльевіч Візэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Візэ. Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).

Біяграфія

У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 19041910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 19051907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.

З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.

У 19121914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 19211922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).

Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў[3].

Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.

Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе[4].

Памяць

Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).

Навуковыя працы

Літаратура

Зноскі

  1. Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Новая Российская энциклопедия: в 12 т. / Редкол.: А. Д. Некипелов, В. И. Данилов-Данильян, В. М. Карев и др. — М.: Издательство «Энциклопедия» Т. 2 А — Баяр, 2005. — 960 с.: ил.
  4. Могила В. Ю. Визе на Волковском кладбище Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Геафізікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Царскасельскай гімназіі
Катэгорыя·Географы СССР