wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коршыкаў.

Крыжаўзвіжанская царква

Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў (1858 — 1920) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, чыё творчае жыццё цесна звязана з беларускімі землямі.

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у сумскім рэальным вучылішчы[1]. У 1880 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1866 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і правам на чын X класу[1].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля выпуску з інстытута заняў пасаду тэхніка пры херсонскім губернскім земстве, а праз тры гады пераведзены малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення[1].

У 1895—1901 гадах Віцебскі губернскі архітэктар(руск.) бел., у 1901—1909 — губернскі інжынер у Віцебску. Адначасова ў 1895—1917 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[1].

Праекты

3 1887 года ажыццяўляў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам у павятовых гарадах губерні Лепелі, Себежы, Люцыне, Рэчыцы. Паводле праектаў Коршыкава і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны ў Крыжаўзвіжанская царква ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры (1897), Свята-Увазнясенская царква ў Лужасне[Крыніца?], у Віцебску жаночая Марыінская гімназія (1902), рэканструяваны будынкі духоўнай кансісторыі (1900) і губернатарскага дома (1916), вялося будаўніцтва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інжынер К. Тарасаў). Выканаў праекты цэркваў і ажыццяўляў іх будаўніцтва ў вёсках Нача і Марцінава Лепельскага павета, Старая Слабада[ru] Люцынскага павета, Чурылава (1900) і Нова-Замшаны (1905) Дрысненскага павета; Астроўскае і Таралева (1903) Віцебскага павета (перабудова апошніх), праектаваў і будаваў царкоўнапрыходскія школы, жылыя дамы[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 166
  2. Коршыкаў Уладзімір Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Віцебскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара