wd wp Пошук:

Уладзімір Сідлярэвіч

Уладзімір Сідлярэвіч (20 верасня 1922, в. Праважа, Польшча5 лістапада 1999, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, прыхільнік БЦР.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў сярэднюю школу ў Лідзе, пазней атрымаў спецыяльнасць настаўніка і выкладаў у пачатковай школе ў Васілішках. У 1944 годзе ўступіў у БКА, быў дэлегатам ад Лідскай акругі на Другім Усебеларускім кангрэсе.

Па сканчэнні вайны апынуўся ў англійскай зоне акупацыі Германіі, у Гамбургу, дзе ў 1948 годзе скончыў каледж, атрымаўшы пасведчанне інжынера будаўніцтва. У 1950 годзе пераехаў у Аўстралію, першыя два гады працаваў у Адэлаідзе. У 1952 годзе перабраўся ў Мельбурн, дзе далучыўся да грамадскага жыцця беларусаў. Стаў сябром рэдакцыі часопіса «Новае жыцьцё». Са студзеня 1954 года прадстаўнік аўстралійскай дэлегацыі БЦР у Мельбурне. Адзін з ініцыятараў стварэння і шматгадовы старшыня Камітэта набыцця беларускага дома (пазней Кааператыва). Настаўнічаў у беларускай школе, якая некаторы час месцілася ў ягонай хаце. Сябра аддзела Беларускага вызвольнага фронта ў Вікторыі, трымаў цесную сувязь з Дзмітрыем Касмовічам.

Цягам 1970—1980-х гадоў абіраўся на пасаду старшыні Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі. Таксама быў старшынёй Беларускага нацыянальнага фонду, створанага, каб фінансаваць беларускія дэлегацыі на міжнародных канферэнцыях. У 1981 годзе стаў старшынёй арганізацыйнага камітэта чацвёртай Сустрэчы беларусаў Аўстраліі. З 1985 года і да канца жыцця скарбнік Федэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Таксама быў старшынёй Чарнобыльскага фонду, які збіраў грошы на дапамогу пацярпелым ад Чарнобальскай катастрофы.

Пахаваны ў Мельбурне на беларускай дзялянцы Фокнерскіх могілак (англ.: Fawkner Memorial Park).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне