wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі

Уладзімір Рыгоравіч Цішко́ўскі[1] (22 чэрвеня 1933, Магілёў — 2014) — урач, вучоны ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1984).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна[2]. У 1952—1956 гг. праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1957 годзе скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу і паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1963 годзе. З 1963 па 1965 год працаваў урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача ў раённай бальніцы ў Кіраўску. У 1965—1968 годзе праходзіў навучанне ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клиническое значение некоторых сывороточных дегидрогеназ (ЛДГ, МДГ) и цинка в диагностике острого инфаркта миокарда»[3].

З 1968 года У. Р. Цішкоўскі працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце — асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі, з 1976 года дацэнт кафедры ўнутраных хвароб № 1. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Роль гормонов коры надпочечников и некоторых ферментов в патогенезе затяжного возвратного ревматизма»[2]. У 1985 годзе зацверджаны ў званні прафесара і працаваў на кафедры ўнутраных хвароб № 1, з 1989 года — загадчык курсам[3]. У 1993—2004 гг. У. Р. Цішкоўскі на пасадзе загадчыка кафедрай эндакрыналогіі з сексапаталогіяй Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

У. Р. Цішкоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі. Аўтар 114 навуковых прац. У 1975 годзе стварыў і ўзначаліў курс эндакрыналогіі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Прымаў удзел у шэрагу навуковых з’ездаў і канферэнцый.

Быў старшынёй праўлення Гродзенскай абласной асацыяцыі эндакрынолагаў і членам праўлення рэспубліканскай асацыяцыі.

Узнагароды

Ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР рашэннем выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 кастрычніка 1986 года У. Р. Цішкоўскі ўзнагароджаны медалём «Ветэран працы»[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  2. 1 2 3 4 5 Никонова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского(руск.)  // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192), 31 кастрычніка 2014 г.
  3. 1 2 Владимир Григорьевич Тишковский // Часопіс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2003, № 2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Эндакрынолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Эндакрынолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў