wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масальскі. Уладзімір Рыгоравіч Масальскі (22 студзеня 1920, Рэчыца, Гомельская губерня[1] — 21 ліпеня 1965, Асінавая Рошча, Ленінградская вобласць[2] цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, Санкт-Пецярбург) — камандзір роты аўтаматчыкаў 270-га стралковага палка 136-й стралковай дывізіі 67-й арміі Ленінградскага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Уладзімір Масальскі нарадзіўся 22 студзеня 1920 года ў горадзе Рэчыца[1] Гомельскай вобласці. у сям’і рабочага[3].

У РККА быў прызваны ў 1939 годзе. Прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. За выратаванне параненага камандзіра ў ходзе баёў на паўвостраве Ханка Уладзімір Рыгоравіч атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да студзеня 1943 года меў званне капітана.

Свой подзвіг Уладзімір Масальскі здзейсніў у ходзе бою за Воронню гару ля Краснага Сяла. У ходзе бою рота Масальскага першай пайшла ў атаку яшчэ падчас артпадрыхтоўкі. Уладзімір Масальскі быў паранены, але працягваў весці бой. Толькі пасля чацвёртага ранення, губляючы прытомнасць, ён перадаў камандаванне ротай свайму намесніку і загадаў у што бы то ні стала выканаць баявое заданне. Даведаўшыся, што вышыня ўзятая, Масальскі сказаў: «Я не сумняваўся, што мае арлы будуць там»[4].

За праяўленую мужнасць і гераізм Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 13 лютага 1944 года прысвоіў капітану Масальскаму званне Героя Савецкага Саюза[3][5].

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай Уладзімір Рыгоравіч заставаўся кадравым ваенным, пайшоў у запас толькі ў 1954 годзе. Пасля сыходу з узброеных сіл працаваў у будаўнічай арганізацыі.

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі памёр 21 ліпеня 1965 года. Пахаваны на Брацкіх вайсковых могілках у пасёлку Асінавая Рошча[2], на могілках усталяваны гранітны помнік[6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць

Імянем Уладзіміра Рыгоравіча ў 1975 годзе была названая вуліца ў Красным Сяле (Ленінград)[4].

Зноскі

  1. 1 2 цяпер — Гомельскай вобласці.
  2. 1 2 Цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, Санкт-Пецярбург.
  3. 1 2 Твои герои, Ленинград.
  4. 1 2 Улица Массальского.
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 13 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 24 февраля (№ 11 (271)). — С. 1
  6. Воинское кладбище Осиновая роща Архівавана 20 ліпеня 2011..

Спасылкі

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга