wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Карачун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карачун.

Уладзімір Рыгоравіч Карачун (1914, вёска Кухцічы, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 1998) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія

Уладзімір Карачун нарадзіўся 1 (па новым стылі — 14) сакавіка 1914 года ў вёсцы Кухцічы (цяпер — Уздзенскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе ён скончыў Менскі транспартна-эканамічны тэхнікум, пасля чаго працаваў інспектарам наргасуліка Чавускага райвыканкама Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У 1936 годзе Карачун быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталинградское ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Удзельнічаў у польскім паходзе РСЧА. З красавіка 1943 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Кубані, вызваленні Украінскай ССР і Крыма, Прыбалтыкі, ліквідацыі курляндскай групоўкі нямецкіх войскаў[1].

Да канца вайны капітан Уладзімір Карачун камандаваў эскадрылляй 947-га штурмавога авіяпалка 289-й штурмавой авіядывізіі 15-й паветранай арміі. За час свайго ўдзелу ў баях ён здзейсніў 133 баявыя вылеты на разведку, штурмоўку і бамбаванне вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, яго ваенных аб’ектаў. У выніку яго дзеянняў было знішчана 27 танкаў, 112 аўтамашын, 17 мінамётаў, 19 вагонаў, 3 самалёты на аэрадромах, 2 паравоз, 7 цыстэрнаў з палівам. Прыняў удзел у 17 паветраных баях, збіў 2 самалёты праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм», капітан Уладзімір Карачун быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6650[1].

Пасля заканчэння вайны Карачун працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годзе ён скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У 1957 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мэлітопалі. Памёр 25 чэрвеня 1998 года, пахаваны ў Мэлітопалі[1].

Быў таксама узнагароджаны пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Уладзімір Рыгоравіч Карачун на сайце «Героі краіны»
  2. Местные вести.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы