wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Масленікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масленікаў.

Уладзімір Паўлавіч Ма́сленікаў (нар. 12 студзеня 1956, Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1956 года ў Мінску ў сям’і народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава.

Скончыў у 1980 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Станковы жывапіс». Вучыўся ў У. П. Сухаверхава, М. Р. Залознага, Б. У. Аракчэева, П. С. Крохалева, Н. М. Воранава. З 2011 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, узначальвае кафедру жывапісу[1].

Член Беларускага саюза мастакоў[1].

Творчасць

Працуе творча ў жанрах партрэта, нацюрморта, сюжэтна-тэматычнай карціны[1].

Творы вылучаюцца глыбокай змястоўнасцю, лірычным настроем, стрыманай жывапіснай палітрай, пошукамі выразных танальных вырашэнняў. Сярод пейзажаў: «Захад» (1989), «Зямля дзядоў», «Навальніца» (абодва 1993), «Цішыня», «Ліпень», «Восень у Драздах», «Верасень» (усе 1994), «Прыпяць» (1995), «Магілёў. Падніколле», «Дняпроўскія далячыні» (абодва 1996), «Княжыцы», «Бярэзіна» (абодва 1997), «На радзіме бацькі» (1999). Аўтар партрэтаў рэжысёра В. Маслюка (1987), «Мае бацькі. Май 1945» (1995), В. К. Бялыніцкага-Бірулі (1998), некалькіх партрэтаў бацькі[2].

Працы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Літаратурнага музея Я. Купалы, Музея фізкультуры і спорту Рэспублікі Беларусь, Гомельскага краязнаўчага музея і інш., а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Францыі, Польшчы, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Кітая, Японіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 О кафедре живописи. Маслеников Владимир Павлович
  2. Масленікаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара