wd wp Пошук:

Уладзімір Навумавіч Лупейка

Уладзі́мір Наву́мавіч Лупе́йка (1917, Русаковічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 2000, Мінск) — беларускі фатограф. Фотакарэспандэнт БЕЛТА і ТАСС. Найбольш вядомы здымкамі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Русаковічы Ігуменскага павета Мінскай губерні. Маці памерла ад тыфу ў 1918 годзе, бацьку забілі «белапалякі»[1]. Працаваў пастухом, праз беспрытульнасць патрапіў у дзіцячы дом у Барысаве. У дзіцячым доме Барысава адабраны ў полк Чырвонай Арміі ў якасці чальца аркестру. У войску зацікавіўся фатаграфіяй, пасля дэмабілізацыі фатографа заняў яго месца, выпускаў фотагазету.

Дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі ў 1936 годзе, прыехаў у Менск. У верасні 1936 года залічаны ў Беларускай тэлеграфнае агенцтва на пасаду фотакарэспандэнта. Перад вайной падрыхтаваў рэпартаж «Янка Купала на адпачынку» (Ляўкі)[2]. З 1939 года карэспандэнт БЕЛТА па Брэсцкай і Пінскай вобласці, жыве ў Брэсце[1].

Напад нацысцкай Германіі на СССР 22 ліпеня 1941 года сустрэў у Брэсце. Працуе ў савецкім падполлі. У пачатку 1942 года далучыўся да партызанскага атраду. Здымкі ваеннага перыяду перасылаў у ТАСС, пісаў зацемкі ў газету «Зара». Здымаў партызанскі парад у Мінску 16 ліпеня 1944 года.

Пасля вайны працягнуў працу ў тэлеграфным агенцтве. У 1954 годзе здымаў «падняцце цаліны» ў Кастанайскай вобласці, дзе працавала многа беларусаў. У 1981 годзе сышоў на пенсію.

Сям’я

Жонка — Людміла, дзве дачкі[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Лупейко, Владимир (руск.) . artdic.ru. Праверана 19 студзеня 2021.
  2. Владимир Лупейко (руск.) . wiki.znyata.com. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  3. Оксана Мытько Через войну – с автоматом и фотоаппаратом (руск.) . 7dney.by (6 траўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе