wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давыдоўскі. Уладзімір Міхайлавіч Давыдоўскі (16 сакавіка 1964, Мінск) — беларускі журналіст, пісьменнік і музыкант.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1984) і факультэт журналістыкі БДУ (1995). Адзін з заснавальнікаў беларускага рок-гурта «Мроя», які пакінуў у верасні 1989. Займаўся ўласнымі праектамі. У 1992 стварыў гурт «Вялікае Княства» і запісаў музычны праект «Голас Дажджу». Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусветная служба „Беларускай Маладзёжнай“» (1991—1994). Удзельнічаў у музычных і кнігавыдавецкіх праектах, тэматычна звязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам і вядучым праграм радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і Радыё «Рацыя», журналістам «Радыё Свабода». Лаўрэат IX конкурса імя Ежы Гедройца Польскага Інстытута ў галіне журналістыкі за 2008 год. Каардынатар парталаў «Вялікае Княства. Навіны»[2] ды «Вялікае Княства. Эліта».[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 29 снежня 2021.
  2. http://wkn.by/ Архівавана 30 красавіка 2011.
  3. http://elite.wkn.by/ Архівавана 1 мая 2011.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мроя (гурт)
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў