wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Гіціс

Уладзі́мір Міха́йлавіч Гі́ціс (24 чэрвеня 1881, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1938, Масква) — савецкі военачальнік, камандаваў франтамі падчас грамадзянскай вайны, камкор (1935)[2][3].

Біяграфія

У 1902 годзе скончыў пяхотнае юнкерскае вучылішча. Удзельнік першай сусветнай вайны, у 1917 камандаваў 148-м пяхотным Каспійскім палком(руск.) бел., палкоўнік.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі перайшоў на бок Савецкай улады. У лютым 1918 года ўступіў у Чырвоную армію. З жнівень 1918 — ваенрук Паўночнага ўчастка атрадаў заслоны(руск.) бел.. Камандаваў 6-й арміяй(руск.) бел. Паўночнага фронту(руск.) бел. Чырвонай арміі (11.9.1918-22.11.1918). Камандаваў 8-й арміяй(руск.) бел. Паўднёвага фронту(руск.) бел. (01.12.-23.12.1918)[2]. Кіраваў контрнаступленнем супраць арміі генерала Краснова, якое завяршылася яе поўным паражэннем[2].

Камандаваў Заходнім фронтам (з 22 ліпеня 1919 па 29 красавіка 1920), распрацаваў мерапрыемствы па абароне Беларусі[2]. З 15.5.1920 па 29.5.1921 — камандуючы Каўказскім фронтам(руск.) бел.[2].

Пасля Грамадзянскай вайны камандаваў Заволжскай(руск.) бел., Петраградскай ваеннымі акругамі[2]. З 1921 года састаяў для асабліва важных даручэнняў пры Рэўваенсавеце Рэспублікі(руск.) бел.. У 1925 годзе ўступіў у ВКП(б). З 1926 года — намеснік начальніка забеспячэння РСЧА[2]. З 1930 — упаўнаважаны Наркамата па ваенных і марскіх справах(руск.) бел. у Наркамаце гандлю(руск.) бел., затым начальнік аддзела знешніх заказаў Наркамата абароны СССР[2].

Пражываў па адрасе: г. Масква, Сафійская набярэжная(руск.) бел., д. 34, кв. 103. Арыштаваны 28 лістапада 1937. Спіс «Масква-Цэнтр» ад 20.8.1938 асоб, прызначаных да асуджэння па 1-й катэгорыі (расстрэл), у якім значыцца Гіціс, быў падпісаны Сталіным і Молатавым.

Асуджаны 22 жніўня 1938 года ВКВС СССР па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай ваеннай арганізацыі і ў шпіянажы да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны на Камунарцы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Гиттис Владимир Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Гиттис Владимир Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  3. ПРИКАЗ НАРОДНОГО КОМИССАРА ОБОРОНЫ СОЮЗА ССР ПО ЛИЧНОМУ СОСТАВУ АРМИИ № 239 (руск.)
  4. Журнал «Разведчикъ» № 1372 от 21.02.1917.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Камандуючыя Ленінградскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Камандуючыя франтамі РСЧА ў Грамадзянскай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі