wd wp Пошук:

Уладзімір Данілавіч Чарнаморац

Уладзімір Данілавіч Чарнаморац (1924, Караказелеўка — 30.11.1943, Гомельская вобласць) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, разведчык 32-га гвардзейскага стралковага палка, гвардыі чырвонаармеец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Караказелеўка цяпер Новаўкраінскага раёна Кіраваградскай вобласці. Украінец. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працаваў у калгасе. У 1940 годзе паступіў у школу фабрычна-заводскага вучнёўства ў горадзе Харкаў. Пры набліжэнні фронту быў эвакуіраваны ў горад Куйбышаў.

У 1942 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У складзе маршавай роты ў чэрвені 1943 года прыбыў у дзеючую армію і быў залічаны стралком 7-й роты 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Бранскага фронту. Першае баявое хрышчэнне атрымаў 5 ліпеня 1943 года ў раёне пасёлка Выганаўскі Болхаўскага раёна Арлоўскай вобласці. У гэтым баі ён знішчыў пяць праціўнікаў, з іх траіх у рукапашнай сутычцы. У далейшым удзельнічаў у разгроме болхаўскай групоўкі праціўніка ў ходзе Арлоўскай аперацыі.

У верасні 1943 года пасля папаўнення ў рэзерве 61-я армія была ўключана ў склад Цэнтральнага фронту і ўдзельнічала ў Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі, у якой вяла наступальныя баі на поўначы ад Чарнігава і 26 верасня 1943 года выйшла да Дняпра ў раёне пасёлка Любеч. Са складу 32-га гвардзейскага стралковага палка была сфарміравана штурмавая група колькасцю 67 чалавек пад камандаваннем гвардыі капітана А. М. Дзянісава. У складзе групы быў і разведчык гвардыі чырвонаармеец Чарнаморац.

У ноч на 29 верасня перадавы атрад скрытна пераправіўся на востраў пасярэдзіне ракі і, знішчыўшы ў рукапашнай сутычцы каля 30 праціўнікаў, захапіў яго. Штурм быў настолькі імклівым, што праціўнікі не паспелі прыбраць масток ад вострава на правы бераг. Скарыстаўшыся ім, група хутка перабралася на процілеглы бок і атакавала ворага. У выніку рукапашнай сутычкі праціўнік быў выбіты з першай траншэі, нясучы вялікія страты. У гэтым баі гвардыі чырвонаармеец Чарнаморац прыкладам і гранатамі асабіста знішчыў звыш 35 праціўнікаў. Праціўнік распачаў чатыры масіраваныя контратакі, але дэсантнікі паспяхова іх адбілі і ўтрымалі плацдарм да падыходу падмацавання.

У канцы кастрычніка 1943 года 12-ю гвардзейскую стралковую дывізію перакінулі на поўнач па Дняпры на Радульскі плацдарм, адкуль яна вяла наступленне на мазырскім накірунку. У адным з баёў 30 лістапада 1943 года. Д. Чарнаморац загінуў.

Пахаваны ў брацкай магіле ў раёне вёскі Аўцюцэвічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі чырвонаармеец Чарнаморац Уладзімір Данілавіч удастоены звання Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём «За адвагу».

Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў вёсцы Грыгораўка Новаўкраінскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Уладзімір Данілавіч Чарнаморац на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новаўкраінскім раёне